Аляксандр Віктаравіч Ядзешка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Ядзешка)
Футбол
Аляксандр Ядзешка
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Ядзешка
Нарадзіўся 28 студзеня 1993(1993-01-28)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 166 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2015 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 16 (1)
2013   Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 27 (5)
2014   Сцяг Беларусі Гарадзея 22 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2013

Аляксандр Ядзешка (нар. 28 студзеня 1993, Гродна) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Нёмана», з 2010 пачаў трапляць ў асноўную каманду. 17 ліпеня 2010 года адзначыўся дублем у матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса»[2].

У пачатку 2013 года стаў іграком светлагорскага «Хіміка» і замацаваўся ў аснове. У лютым 2014 года перабраўся ў «Гарадзею»[3], у складзе якой звычайна выхадзіў на замену.

У студзені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[4]. З гродзенскім клубам стаў рыхтавацца да сезону 2015 і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[5]. Пачатак сезону прапусціў з-за траўмы, а ў першым жа матчы пасля вяртання на поле, 30 мая супраць мікашэвіцкага «Граніта», адзначыўся голам, які дапамог «Нёману» атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце (2:0). У жніўні 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[6] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Ядзешка з’яўляецца пляменнікам вядомага баскетбаліста Івана Ядэшкі[7].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Нёман Сцяг Беларусі 1 0
2009 дубль Нёман Сцяг Беларусі 13 0
2010 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 4 0
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 4 0
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 3 0
2013 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 27 5
2014 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 22 0
2015 (1) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 5 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]