Іван Іванавіч Ядэшка
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзіўся |
25 сакавіка 1945 (78 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Альма-матар | ||||||||||
Рост | 196 см | |||||||||
Вага | 91 кг | |||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Іван Іванавіч Ядэшка (нар. 25 сакавіка 1945, в. Сцяцкі, Гродзенскі раён) — беларускі баскетбаліст, чэмпіён гульняў XX Алімпіяды ў Мюнхене (1972), бронзавы прызёр Гульняў XXI Алімпіяды ў Манрэалі (1976), чэмпіён свету (Пуэрта-Рыка, 1974), двухразовы чэмпіён Еўропы (Германія, 1971; Італія, 1979), шматразовы чэмпіён СССР (1971—1974, 1976, 1977, 1979, 1980). Заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер СССР, Заслужаны трэнер Расіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў з бокса, але яго высокі рост прыцягнуў увагу дзіцячага баскетбольнага трэнера Анатоля Марцінкевіча, які запрасіў яго ў сваю секцыю. Пазней заняткі з падлеткам працягнуў Якаў Фруман. Пазней пераехаў у Мінск, выступаў у 1960 гадах за каманду «Спартак», пазней за баскетбольную каманду Мінскага радыётэхнічнага інстытута.
У 1970 годзе быў мабілізаваны ў войска і пачаў выступаць за клуб ЦСКА (Масква) пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Гомельскага. У складзе ЦСКА спартсмен стаў васьміразовым чэмпіёнам СССР.
У 1970 годзе зборную каманду СССР па баскетболу ўзначаліў трэнер-наватар Уладзімір Кандрашын. Разам з гэтым трэнерам савецкая зборная выйграла залатыя медалі Універсіяды 1970 года, залатыя медалі чэмпіянату Еўропы 1971 года і ў якасці аднаго з фаварытаў падышла да Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Мюнхене.
На летніх Алімпійскіх гульнях у 1976 года ў Манрэалі стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды-1976.
Пасля заканчэння сваёй актыўнай спартыўнай кар’еры спартсмен перайшоў на трэнерскую пасаду. У часы яго кіраўніцтва камандай ЦСКА, у 1992 годзе стала чэмпіёнам Расіі. У 1993 годзе працаваў галоўным трэнерам ліванскага клуба «Спортынг», які стаў чэмпіёнам краіны. З 1998 па 2000 год узначальваў юніёрскую зборную Расіі. Быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Расіі[1].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
З 1991 года ў Мінску праходзіць баскетбольны турнір дзіцячых каманд на прызы алімпійскага чэмпіёна Івана Ядэшкі.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
У сем гадоў будучы алімпіец, чэмпіён свету і Еўропы няўдала ўпаў з плота. Пералом быў настолькі складаным, што левую руку хлопчыка хацелі ампутаваць. Тады яго маці Ганна Вікенцьеўна пайшла да галоўнага хірурга занёманскай бальніцы Івана Нічыпарука. І пасля некалькіх аперацый рука Івана Ядэшкі зраслася[2].
Зноскі
- ↑ Ядэшка Іван Іванавіч
- ↑ Под крылом ангела (руск.)
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
- Выпускнікі спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
- Чэмпіёны свету па баскетболе
- Баскетбалісты Беларусі
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Заслужаныя трэнеры Расіі
- Заслужаныя трэнеры СССР
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол)
- Ігракі РТІ