Аляксандр Яўгенавіч Катовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Яўгенавіч Катовіч
Дата нараджэння 4 жніўня 1955(1955-08-04) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Аляксандр Яўгенавіч Катовіч (нар. 4 жніўня 1955, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1977 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19791980 гадах працаваў архітэктарам у інстытуце «Брэстпраект», у 19801995 — кіраўнік групы архітэктараў, з 1995 года галоўны архітэктар праектаў.

Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя працы: Палац водных відаў спорту з абласным дыспансерам спартыўнай медыцыны, мадэрнізацыя абласной радзільні, хірургічны корпус абласнога анкалагічнага дыспансера, комплекс жылых дамоў у ВМР-5 — усе ў Брэсце, лячэбныя карпусы цэнтральных раённых бальніц у Брэсце, Іванаве, Століне; палац водных відаў спорту з гасцініцай на 140 месцаў у Баранавічах (праект), хірургічны корпус на 260 коек Брэсцкай абласной бальніцы (праект) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (1995, 2007), граматай Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў (1999), Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ (2005).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Котович Александр Евгеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.