Аляксандр Яўгенавіч Крушэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Яўгенавіч Крушэўскі
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1932(1932-06-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2008(2008-04-13) (75 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1999) і кандыдат тэхнічных навук (1960)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»

Аляксандр Яўгенавіч Крушэўскі (23 чэрвеня 1932, Мінск — 13 красавіка 2008) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), кандыдат тэхнічных навук (1960), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1955, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1981 — па сумяшчальніцтве, з 2007 — на пастаяннай аснове, механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: варыяцыйныя і аператарныя метады рашэння задач матэматычнай і прыкладной тэорыі пругкасці; матэматычнае мадэляванне ў біямеханіцы; разлік машынабудаўнічых канструкцый на трываласць і жорсткасць.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль СССР «Ветэран працы» (1985).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Вариационные и операторные методы решения краевых задач теории упругости для тел конечных размеров на основе модифицированных уравнений связей : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.02.04 : защищена 19.06.1998 : утверждена 23.06.1999 / Крушевский Александр Евгеньевич. — Минск, 1998.
  • Некоторые вопросы расчета корпусных деталей машин : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Крушевский А. Е. — Минск, 1960.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крушэўскі Аляксандр Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Крушевский Александр Евгеньевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 322.
  • Крушевский Александр Евгеньевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 17—18.