Аляксандр Яўхімавіч Мангейм
Аляксандр Яўхімавіч Мангейм | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1959 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Пражскі ўніверсітэт |
Аляксандр Яўхімавіч Мангейм (1892, Мінск — 4 сакавіка 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў класічную гімназію ў Мінску, Парыжскі медыцынскі інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыжскіх клінік.
У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званне ўрача ў Дэрпцкім універсітэце. У часы вайны працаваў хірургам у расійскім войску.
У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай бальніцы. З 1921 г. на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 — Мінскі медыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асістэнт, пасля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўніверсітэце (1924—1930), з 1934 — загадчык кафедры прапедэўтычнай хірургіі.
У 1941—1945 гг. — на кафедры шпітальнай хірургіі Сталінабадскага медыцынскага інстытута (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага медыцынскага інстытута[3].
Працы[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалогіі.
- «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1929, эксперыментальнае даследаванне)
- «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік)
- «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысертацыя)
- «Патагенез, клініка і лячэнне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1935).
Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1945).
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандр Мангейм, усталяваная памятная дошка.
Зноскі
- ↑ Хадайніцтва праўлення БДУ аб прадастаўленні замежных камандзіровак прафесарам і выкладчыкам . Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (22 лютага 1927). Праверана 12 чэрвеня 2018.
- ↑ Кафедра хирургических болезней №2 (руск.). ТГМУ имени Абуали ибни Сино (24 сакавіка 2012). Праверана 12 чэрвеня 2018.
- ↑ Погляд у історію кафедри (укр.). Історія кафедри. Кафедра хірургії №2 БДМУ. Праверана 12 чэрвеня 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 65. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).