Аляксандр Яўхімавіч Рабухін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Яўхімавіч Рабухін
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1899(1899-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1979(1979-03-01) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фтызіятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Аляксандр Яўхімавіч Рабухін (руск.: Рабухин Александр Ефимович; 1899, Віцебск — 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1922 г. медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта, затым працаваў у яго тэрапеўтычнай клініцы, з 1925 г. на кафедры туберкулёзу 2-га Харкаўскага медыцынскага інстытута; з 1939 загадчык кафедры. Адначасова (1934—1940) узначальваў тэрапеўтычны і сацыяльна-гігіенічны аддзелы Харкаўскага інстытута туберкулёзу. З 1940 па 1952 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута туберкулёзу АМН СССР, адначасова (1940—1979) загадчык кафедры туберкулёзу Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Апублікаваў 280 навуковых прац.

З'яўляўся намеснікам старшыні Усесаюзнага таварыства фтызіятраў, членам камісій па лячэнні пры Міжнародным саюзе па барацьбе з сухотамі, членам рэдкалегіі часопісаў «Клінічная медыцына» і «Праблемы сухотаў», рэдактарам рэдактарскага аддзела «Фтызіятрыі» 3-га выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Эпидемиология и патогенез легочного туберкулеза», М., 1948;
  • «Лечение больного туберкулезом», М., 1960;
  • «Химиотерапия больных туберкулезом», М., 1970;
  • «Вопросы химиотерапии туберкулеза», М., 1972;
  • «Саркоидоз», М., 1975;
  • «Туберкулез органов дыхания у взрослых», М., 1976.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]