Аляксей Іванавіч Кальцоў
Аляксей Іванавіч Кальцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 верасня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1943 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксей Іванавіч Кальцоў (нар. 14 верасня 1917, Варонеж — 7 лістапада 1943, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдат у члены КПСС. Скончыў 2-ю Барысаглебскую школу лётчыкаў-знішчальнікаў (1937). Працаваў на заводзе ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1937 года. 3 чэрвеня 1941 года на Заходнім, Сталінградскім і Бранскім франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка маёр А. I. Кальцоў да жніўня 1943 года здзейсніў 222 баявыя вылеты, правёў 60 паветраных баёў, збіў 10 самалётаў праціўніка.
Загінуў 7 лістапада 1943 года ў баі пры вызваленні Беларусі. Пахаваны ў в. Чарніцы Лёзненскага раёна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]На магіле пастаўлены помнік. Імем героя названы вуліца ў гарадскім пасёлку Лёзна і школа-інтэрнат у Чарніцах. У Варонежы на заводзе, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лёзненскім раёне
- Пахаваныя ў Лёзненскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны