Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля
Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка (11 лістапада) 1864[1] |
Месца нараджэння | фальварак Бабкоў, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер у складзе вёсак Вялікае ці Малое Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1937[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Андрэй Сімпліцыянавіч Бялыніцкі-Біруля[d] |
Род дзейнасці | arachnologist, энтамолаг |
Навуковая сфера | заалогія, паразіталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (5 лістапада 1864, вёска Бабкоў, Аршанскі павет, Магілёўскай губерні цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта[3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі(руск.) бел., які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта(руск.) бел. Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).
На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 420.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Заолагі СССР
- Заолагі Расіі
- Даследчыкі Арктыкі
- Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Заолагі Беларусі
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Род Бялыніцкіх-Біруляў
- Вязні Белбалтлага