Аляксей Львовіч Хвасценка
Аляксей Львовіч Хвасценка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Хвост |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1940[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 2004[2][1][3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кампазітар, паэт, аўтар-кампазітар, музыкант, мастак, пісьменнік, драматург, рок-музыкант |
Гады творчасці | 1960 — 2004 |
Жанр | аўтарская песня |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
khvost.com | |
![]() |
Аляксе́й Львовіч Хвасце́нка (сцэнічны псеўданім Хвост, руск.: Алексей Львович Хвостенко; 14 лістапада 1940 — 30 лістапада 2004) — расійскі паэт, бард, сцэнарыст, мастак, скульптар, прыметная постаць у ленінградскім андэграўндзе 1960—1970-х гадоў, «дзядуля расійскага года», аўтар такіх вядомых песень, як «Рай» (музыка Франчэска дэ Мілана, выконваў Барыс Грабеншчыкоў), «Арландына».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 14 лістапада 1940 года ў Свярдлоўску. Вучыўся ў Ленінградзе ў Вышэйшай школе мастацтваў і ў Тэатральным інстытуце. Сябраваў з Іосіфам Бродскім, разам з ім у 1965 годзе судзіўся за дармаедства і трапіў на паўгады ў псіхіятрычны шпіталь. Быў шырока вядомы ў андэграўндных колах Ленінграда пры поўнай адсутнасці афіцыяльнага прызнання. Ладзіліся кватэрныя канцэрты Хвасценкі, без яго не абыходзілася ніводнае значнае мерапрыемства ў андэграўнднай культуры.
У 1977 годзе Хвасценка эмігрыруе ў Парыж. Там, нарэшце, выдаюцца яго кнігі («Падазрыцель», «Паэма эмігрантаў», «Краіна Дэталія» і іншыя). Майстэрня Хвасценкі ў Парыжы робіцца своеасаблівым клубам, дзе часта адбываюцца канцэрты вядомых музыкантаў і літаратараў. Ён стварае незалежны тэатр «Сімпазіён», для якога сам піша сцэнарыі. З’яўляецца ўдзельнікам асацыяцыі «Performing right Society, Ltd.»
У 1992 годзе Хвасценка разам з пецярбургскім рок-гуртам «АукцЫон» запісвае альбом «Чайнік віна», а ў 1995 годзе — альбом «Жыхар вяршыняў» на вершы Веліміра Хлебнікава. Таксама былі выдадзены яго сольныя запісы — «Вопыт пабочнага творчага працэсу» і «Рэпетыцыі», ён браў удзел у запісах «Міцькоў», супрацоўнічаў з саксафаністам Анатолем Герасімавым.
У студзені 2004 года Хвасценка атрымаў нарэшце расійскае грамадзянства, пасля чаго даў шэраг канцэртаў у Расіі. У лістападзе ў Маскве была наладжана выстаўка яго скульптуры «Кола часу», яшчэ адна выстаўка мелася быць адкрытая 7 снежня. 30 лістапада 2004 года ў 61-м маскоўскім шпіталі Хвасценка памёр ад сардэчнай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Aleksej Lʹvovič Hvostenko // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://www.sptimes.ru/index.php?action_id
- ↑ Delarge J. Alexeï KHVOSTENKO // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Перапечынскіх могілках
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Андэрграўнд
- Паэты Расіі
- Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Францыі
- Рускамоўныя паэты
- Рок-музыканты Расіі
- Рок-музыканты СССР
- Паэты Санкт-Пецярбурга
- Памерлі ад пнеўманіі
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці