Аляксей Мікалаевіч Навумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Навумаў
Дата нараджэння 20 снежня 1924(1924-12-20) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Аляксей Мікалаевіч Навумаў (20 снежня 1924, г. Ражск, Разанская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у Казгарбудпраекце ў Алма-Аты, дзе ўдзельнічаў у праектаванні Дома Саветаў, серыі 4-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тыпавых праектаў школ і бальніц для сейсмічных раёнаў. З 1971 года — кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аптэка па праспекце Газеты «Звязда» № 28 у мікрараёне Паўднёвы Захад-3

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 9-, 12-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы серыі М 464-9 у мікрараёнах Харкаўская-2, 5, Курасоўшчына-3, Сярова-2, Паўднёвы Захад-2, 3, 4, Захад-4, 5, Зялёны Луг-6, па вул. Адоеўскага, УральскаяМендзялеева, СурганаваГоркага (19751985), тыпавыя праекты школы на 30 класаў (1982), дзіцячых садкоў-ясляў на 220 і 320 месцаў (1984).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]