Курасоўшчына (жылы раён, Мінск)
| Курасоўшчына | |
|---|---|
| | |
| 53°51′05″ пн. ш. 27°31′10″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | Мінск |
| Адміністрацыйны раён горада | Кастрычніцкі раён |
| Першае згадванне | 1580 |
| Ранейшы статус | пасёлак |
| Год уключэння ў межы горада | 1956 |
| Ранейшыя назвы | Курашаўшчызна |
| Паштовыя індэксы | 220108, 220024 |
| Насельніцтва | 50 тыс. чал. |
Курасо́ўшчына — жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска ў Кастрычніцкім раёне горада паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыца і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. З паўночнага-захада мяжуе з жылым раёнам Брылевічы, а з поўдня — з прамзонай. Кампазіцыйны цэнтр раёна — плошча Казінца, створаная на перакрыжаванні вуліц Казінца і Каржанеўскага. Тры кварталы займаюць мікрараёны, чацвёрты — карпусы навукова-вытворчага аб'яднання «Інтэграл».
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае 29-я гарадская паліклініка і 11-я гарадская клінічная бальніца. У жылым раёне размешчаны 5 устаноў сярэдняй адукацыі і Мінскі дзяржаўны каледж электронікі. У жылым раёне знаходзіцца бібліятэка ім. І. С. Лупіновіча і гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна». Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Курасоўшчынскі» і універсамам «Каржанеўскі». Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Курасоўшчына. Побач з раёнам знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Курасоўшчына. На скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага плануецца ўзвесці станцыю метро «Слуцкі Гасцінец» і новае метрадэпо, якое будзе абслугоўваць трэцюю лінію мінскага метрапалітэна.
| Транспартная інфраструктура мікрараёна[1] | ||
|---|---|---|
| Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
| Аўтобусныя маршруты: | ||
| 7 | д/с Курасоўшчына — Калядзічы | |
| 7а | д/с Курасоўшчына — ч. ст. Калядзічы — Калядзічы | |
| 28 | д/с Сярова — Масюкоўшчына | |
| 30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак — пятніца |
| 30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
| 40 | д/с Кунцаўшчына — Ландэра | |
| 45 | д/с Дружная — Мінскрыбпрам | |
| 47с | Вакзал — Філіял БДУ | |
| 48 | д/с Чыжоўка — Ландэра | |
| 53 | д/с Дружная — Ландэра | |
| 82с | д/с Серабранка — Каржанеўскага | Панядзелак — пятніца |
| 88с | д/с Ангарская-4 — Ландэра | Панядзелак — пятніца |
| 97 | д/с Сярова — Малінаўка-8 | Панядзелак — пятніца |
| 104 | д/с Малінаўка-4 — Сеніца | |
| 107 | д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага | |
| 114с | д/с Чыжоўка — Аўтарынак | Акрамя панядзелка |
| 134с | д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 | |
| 144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | Панядзелак — пятніца |
| 148с | д/с Шабаны — Ландэра | Субота, нядзеля |
| 176э | д/с Сярова — д/с Шабаны | |
| Тралейбусныя маршруты: | ||
| 19 | д/с Курасоўшчына — ст.м. Аўтазаводская | |
| 27 | д/с Курасоўшчына — д/с Дружная | |
| 51 | д/с Курасоўшчына — д/с Дружная | |
| Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына | ||
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гг. у ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтку Лошыца. Двор Кураша называлі Курашаўшчызнай, з часам двор стаў фальваркам, а потым — вёскай. У XIX ст. вёска звалася ўжо Курасоўшчынай, на пачатку XX ст. у ёй жыло каля 50 чалавек. У XIX — пачатку XX ст. ваколіцы Курасоўшчыны былі адным з улюблёных месцаў дачнага адпачынку мінчукоў.
У 1956 годзе Курасоўшчына ўключана ў межы горада, а ў 1967 годзе пачалося будаўніцтва жылога раёна.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Адной з выдатных мясцін мікрараёна з'яўляецца помнік архітэктуры XIX стагоддзя — маёнтак «Белая дача» (сучасны адрас — вул. Казінца, 76). Маёнтак, як і сам парк, з'яўляюцца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму. Парк і маёнтак былі пабудаваны ў канцы XIX ст. Будынак размешчаны на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Афіцыйная старонка ДП "Мінсктранс" Архівавана 28 снежня 2014..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Белая дача» ў Юркавым куточку(недаступная спасылка)
- Районы, кварталы: история минской Курасовщины (руск.)
