Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Горкага (Мінск))
Максіма Багдановіча Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Цэнтральны, Савецкі |
Працягласць |
|
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Няміга |
Назва ў гонар | Максіма Багдановіча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Максіма Багдановіча — вуліца ў Цэнтральным і Савецкім раёнах Мінска.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Названа ў гонар беларускага паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка Максіма Багдановіча (1891—1917). Да перайменавання насіла імя Максіма Горкага.
Гістарычная (першапачатковая) назва — Вялікая Барысаўская[1].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Багдановіча бярэ пачатак ад праспекта Пераможцаў і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Кальцова.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 3 — двухпавярховы будынак (XIX ст.) Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 7 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 7а — Літаратурны музей Максіма Багдановіча — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 9 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 9а — Кітаеўская сінагога — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 13 (тры будынкі — 13, 15, 17) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 17а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 19 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 23а — месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся М. Багдановіч (1879—1880). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000011
- № 23 — Трэці Дом Саветаў (1936, архітэктары А. Дзянісаў і У. Вараксін). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000012
- № 29 — комплекс будынкаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча: вучэбны корпус (будынак комплексу былой духоўнай семінарыі, корпус 2/3) (ХІХ стагоддзе), корпус 2/1 (1953), спартыўная зала (корпус 2/17) (1953—1955 гады). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000013
- № 31 (вул. Камуністычная, 42) — будынак (1950-я гады). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000298
- № 33 — будынак (1950-я гады). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000299
- № 39 (вул. Кісялёва, 30) — Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» (1864) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000083
- № 153 — Будынак Інстытута меліярацыі (1975; архіт. П. Кракалёў, Л. Бледных). Складаецца з прамавугольнага 9-павярховага лабараторнага корпуса, пастаўленага тарцом да вуліцы, і размешчаных перпендыкулярна да яго аднапавярховых аб’ёмаў канферэнц-залы і сталовай.
- № 155 — Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (1980; архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін).
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 — Комплекс будынкаў былога Троіцкага манастыра базыльянак, гарадской бальніцы (1630), манастырскі корпус (1799—1800), дом інвалідаў (1840—1847), багадзельня (1840—1847), гаспадарчая пабудова (1840—1847) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000010
- № 6 (вул. Пашкевіч, 1) — будынак 1950-я гады. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000295
- № 8 — будынак (1950-я гады). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000296
- № 10 — будынак (1950-я гады). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000297
- № 24 (вул. Кісялёва, 28) — будынак (1864). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000082
- (праспект Машэрава, 17) — будынак Белгорхімпрама. Узведзены як будынак Беларускага філіяла навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (архітэктары М. Барсукоў, В. Нікіцін)[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка Максіму Багдановічу на доме № 25, размешчаным на месцы, дзе раней быў дом, у якім нарадзіўся паэт. Устаноўлена ў 1959 г. (новы варыянт у 1982 г.; архіт. Ю. Казакоў, скульптар Э. Астаф'еў).
- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 39 (на будынку піваварнага завода «Аліварыя»). Устаноўлена ў 1970 г., абноўлена ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін).
- Мемарыяльная дошка ў гонар 81-х Мінскіх курсаў камсаставу на доме № 29. Устаноўлена на будынку сувораўскага вучылішча, у якім у 1921—1924 гг. размяшчаліся курсы.
- Мемарыяльная дошка ў Аб’яднанай беларускай ваеннай школы на доме № 29. Устаноўлена на будынку сувораўскага вучылішча, у якім у 1924—1937 гг. размяшчалася школа.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У ноч на 28 верасня 2008 года ў будынку СШ № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку (Багдановіча, 35), дзе падчас парламенцкіх выбараў 2008 года знаходзіўся выбарчы ўчастак № 463 Старавіленскай акругі № 105 паводле слоў дзяжурнага міліцыянера Мікалая Казлова старшыня і некалькі членаў выбарчай камісіі ўкідвалі бюлетэні ў скрыню для галасавання. Па яго словах была заяўлена праверка, якая не прывяла да пацверджання ці абвяржэння яго інфармацыі[3].
- У 1973 г. сцяна СШ № 130 (дом 84, з 1999 г. - гімназія № 15) была ўпрыгожана мазаікай на касмічную тэму, а ў 2022 г. гэту мазаіку замазалі штукатуркай па прычыне адсутнасці значнасці твору мастацтва[4][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) Архівавана 9 лістапада 2011. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Мария Эйсмонт. «что же им говорят накануне выборов, если они так самозабвенно занимаются фальсификациями?..» // Народная воля 19.10.2010 цыт. па: Как в Беларуси фальсифицируют выборы (Свидетельство очевидца) // Freebelarus Livejournal
- ↑ Мінскія школы: цікавосткі, традыцыі, незвычайнасці // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ «Пришло время наложить штукатурку». В Минске исчезает советская мозаика // Onliner.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)