Аляксей Міхайлавіч Дандукоў-Карсакаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Міхайлавіч Дандукоў-Карсакаў
маршалак шляхты Горацкага павета
1865 — 1870

Нараджэнне 2 (14) верасня 1822
Смерць 18 (30) красавіка 1894 (71 год)
Род Дандуковы[d]
Бацька Міхаіл Аляксандравіч Дандукоў-Карсакаў[d]
Маці Марыя Мікіцічна Дандукова-Корсакава[d]
Жонка Вольга Аляксееўна Пяшчурава[d]
Чын
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Міхайлавіч Дандуко́ў-Карса́каў (руск.: Алексей Михайлович Дондуков-Корсаков; 2 верасня 1822[1] — 18 красавіка 1894[1]) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карл Гампельн. Партрэт князёў Аляксандра Міхайлавіча і Аляксея Міхайлавіча Дандуковых-Карсакавых. Канец 1820-х — пачатак 1830-х гг. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
Аляксандр, Аляксей і Соф’я Дандуковы-Карсакавы. 1847

Паходзіў з княжацкага роду Дандуковых-Карсакавых. Нарадзіўся ў сям’і Міхаіла Аляксандравіча Дандукова-Карсакава (1794—1869), віцэ-прэзідэнт Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук, і Марыі Мікіцічны з Дандуковых-Карсакавых (1803—1884).

Правадзейны стацкі саветнік, у званні камергера. Член смаленскага акруговага суда[1].

У 1865/1866-1870 гадах маршалак шляхты Горацкага павета[2].

У 1870—1880-х гг. быў уладальнікам маёнтка Раманава Горацкага павета. Князь Аляксей Дандукоў-Карсакаў быў вядомы тым, што займаўся краязнаўчай дзейнасцю і ўдзельнічаў у працы Археалагічнага з’езду ў 1874 г. Пры ім пачалі будаваць у Раманаве мураваную царкву і адзін з сялян прывёз камень з незразумелымі надпісамі. У трэцім томе зборніка «Полацка-Віцебская даўніна» апублікаваў артыкул «Древний памятник „Волчьего хвоста“ в стране радимичей», спрабуючы расшыфраваць гэтыя надпісы[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з 20 красавіка 1851 года[4] з Вольгай Аляксееўнай Пяшчуравай, дачкой былога віцебскага губернатара А. М. Пяшчурава. Вольга была цудоўнай піяністкай.

Зноскі

  1. а б в Н. М. Корнева. К истории родов Дондуковых, Корсаковых и Дондуковых-Корсаковых
  2. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  3. Дондуков-Корсаков, А. М. Древний памятник «Волчьего хвоста» в стране радимичей / А. М. Дондуков-Корсаков // Полоцко-Витебская старина. — Витебск, 1916. — Вып. III. — С. 35-46
  4. ЦГИА СПб. ф.19. оп.124. д.726. с. 282. Метрические книги церкви при Главном управлении почт и телеграфов.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]