Аляксей Мікалаевіч Скобля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Скобля)
Аляксей Мікалаевіч Скобля
Дата нараджэння 14 сакавіка 1990(1990-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 2022(2022-03-13) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Званне старшы сяржант
Узнагароды і званні
Медаль Ордэна Пагоні Герой Украіны Order for Bravery 2nd Class of Ukraine Order for Bravery 3rd Class of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Скобля, пазыўны Тур (14 сакавіка 1990, Мінск, Беларусь — 13 сакавіка 2022, паблізу Кіева, Украіна) — украінскі вайсковец, старшы сяржант. Герой Украіны (2022, пасмяротна)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маці — выхавальніца ў дзіцячым садку, бацька — кіроўца аўтобуса. Пасля 9 класа паступіў у Мінскі аўтамеханічны каледж. Скончыў яго, працаваў механікам, рамантаваў аўтамабілі. Пазней паступіў у Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «эксплуатацыя аўтамабіляў», але не скончыў.

У сакавіку 2015 года добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас. Пасля сканчэння актыўных баявых дзеянняў на Данбасе застаўся ў арміі. Працаваў інструктарам па тактыцы і медыцыне. Атрымаў украінскае грамадзянства. Быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь»[2].

Па нападзе Расіі на Украіну стаў намеснікам камандзіра групы беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага[3]. Загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баях пад Кіевам[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі