Тактычная група «Беларусь»
Тактычная група «Беларусь» | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з сакавіка 2015 года |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | ДУК "Правы сектар" |
Удзел у | Вайна на ўсходзе Украіны |
Знакі адрознення |
![]() ![]() |
Тактычная група «Беларусь» (укр.: Тактична група «Білорусь») — Тактычная група «Беларусь» аб’ядноўвае беларускіх байцоў, якія ваююць у складзе Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса «Правага сектара», Украінскай Добраахвотніцкай Арміі і Узброеных сілах на ўсходзе Украіны[1].
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Тактычная група «Беларусь» была створана вясной 2015 года ў пасёлку Пескі Данецкай вобласці, фармаванне якой праводзілася ў прыфрантавой зоне[2].
Уначы з 9 на 10 жніўня 2015 года ў баі пад Белай Каменкай быў цяжка паранены 33-гадовы беларус Алесь Чаркашын з пазыўным «Тарас», які быў адным са стваральнікаў групы. Знаходзіўся ў коме і памёр 28 жніўня[3]. У тым жа баі быў забіты ўкраінскі баец Віталь Ціліжэнка, які каардынаваў працу з добраахвотнікамі з Беларусі і займаўся стварэннем беларускага атрада «Правага сектара»[4].
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
Група складаецца з некалькіх дзясяткаў чалавек[5]. Вядомыя імёны і пазыўныя некаторых байцоў, сярод якіх: грамадскі актывіст Ян Мельнікаў, былыя палітвязні Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў[6], а таксама байцы з пазыўнымі «Шляхціч», «Зубр», «Ваяр», «Тур»[7].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Атрад Пагоня
- Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну
- Алесь Мікалаевіч Чаркашын
- Віталь Віктаравіч Ціліжэнка
- Васіль Парфянкоў
- Эдуард Анатолевіч Лобаў
Зноскі
- ↑ Тактычная група «Беларусь». Афіцыйны сайт
- ↑ Тактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне
- ↑ Беларус з пазыўным «Тарас», які загінуў ва Ўкраіне, — гэта берасьцейскі актывіст Алесь Чаркашын
- ↑ На Данбасе загінуў адзін са стваральнікаў беларускага атраду «Правага сэктару»
- ↑ Расея можа паўтарыць украінскі сцэнар у Беларусі
- ↑ Тактычная група «Беларусь» прызнала Парфянкова і Лобава франтавікамі
- ↑ Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт Тактычнай групы «Беларусь» (недаступная спасылка)
- Тактычная група «Беларусь» у Facebook