Перайсці да зместу

Аляксей Сяргеевіч Хабленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Хабленка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Хабленка
Нарадзіўся 4 красавіка 1994(1994-04-04)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Украіна
Рост 185 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ЛНЗ
Нумар 29[4]
Маладзёжныя клубы
2008 Украіна Электрон (Рамны)
2008 Украіна Юнацтва (Чарнігаў)
2009—2011 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2011—2013   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 43 (4)
2013—2014   Украіна Палтава 18 (4)
2014—2015   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 28 (7)
2015   Украіна Гаверла (Ужгарад) 12 (0)
2016   Украіна Чарнаморац (Адэса) 7 (1)
2016—2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 46 (10)
2018   Польшча Лех (Познань) 11 (2)
2018—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 37 (13)
2020—2021 Украіна Дніпро-1 30 (9)
2021   Нарвегія Стабек (Берум) 4 (0)
2021   Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 19 (11)
2022— Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 8 (1)
2022   Эстонія Левадыя (Талін) 6 (1)
2023   Украіна Карпаты (Львоў) 7 (1)
2023—   Украіна ЛНЗ (Чаркасы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Украіна Украіна (да 17) 38 (11)
2011—2013 Украіна Украіна (да 19) 25 (6)
2014—2015 Украіна Украіна (да 21) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Хабленка (нар. 4 красавіка 1994, Екацярынбург, Расія) — украінскі футбаліст, нападнік чаркаскага ЛНЗ (у арэндзе з крыварожскага «Крыўбаса»).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У дзіцяча-юнацкай лізе Украіны выступаў за «Электрон» (Рамны) і «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама». 30 ліпеня 2011 года дэбютаваў за каманду «Дынама-2», правёў у ёй два гады. У сезоне 2013/14 гуляў у Першай лізе за «Палтаву», быў іграком асновы. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Дынама-2». У 2015 годзе быў аддадзены ў арэнду ва ўжгарадскую «Гаверлу». 19 ліпеня 2015 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:1).

У лютым 2016 года на правах арэнды стаў іграком адэскага «Чарнаморца», а ўлетку перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове. Замацаваўся ў якасці іграка стартавага складу. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду польскаму клубу «Лех» з Познані, дзе звычайна выхадзіў на замену.

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста да канца 2019 года[5]. Хутка стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 9 галамі стаў трэцім бамбардзірам каманды, чым дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі.

У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[6] і неўзабаве стаў іграком «Дніпра-1»[7]. У маі 2021 года быў арандаваны нарвежскім «Стабекам», а ў ліпені таго ж года на правах арэнды далучыўся да крыварожскага «Крыўбаса». Замацаваўся ў складзе «Крыўбаса» і ў снежні 2021 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове, падпісаўшы пагадненне на 2,5 гады.

У сакавіку 2022 года быў аддадзены ў арэнду талінскай «Левадыі». Па заканчэнні сезона ў ліпені 2022 года вярнуўся ў «Крыўбас». У снежні 2022 года быў арандаваны львоўскімі «Карпатамі», а ў верасні 2023 года далучыўся да чаркаскага ЛНЗ.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 па 2013 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2014—2015 гадах — ігрок моладзевай зборнай Украіны.

  1. Oleksiy Khoblenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в fckarpaty.org.ua — 2020. Праверана 29 мая 2023.
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. fckarpaty.org.ua — 2020. Праверана 29 мая 2023.
  5. Украинский нападающий Хобленко стал игроком брестского "Динамо" (руск.).
  6. Официально: Украинец и ганец покинули брестское "Динамо" (руск.).
  7. Официально: Хобленко - игрок "Днепра-1" (руск.).