Аляксей Траецкі
Аляксей Траецкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1900 |
Дата смерці | 23 верасня 1937 |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Аляксей Траецкі (1900 — 23 верасня 1937, Менск, НКУС) — беларускі празаік, драматург і паэт.
Арыштаваны 6 траўня 1937 года. Расстраляны.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў друкавацца ў 1925, дэбютаваў вершамі і байкамі на вясковыя тэмы. У 1926 яго апавяданні выйшлі ў «Маладняку». Да канца 1920-х г. даволі актыўна публікаваў байкі, вершы, апавяданні. У 1930 у трох нумарах «Узвышша» была надрукаваная яго аповесць «Старасельшчына». Надалей яго імя знікла са старонак перыядычнага друку, але ў 1935 з’явілася апавяданне «Храбрацы».
У 1934 асобным выданнем выйшла камедыя «Нашы Казыры», якая ў 1936 была апублікаваная ў Харкаве па-ўкраінску. У сааўтарстве напісаў п’есу «Гонар», якая была пастаўлена ў БДТ-2 9 снежня 1934.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ТРАЕЦКІ Аляксей // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.