Аляксей Уладзіміравіч Бусел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Уладзіміравіч Бусел
Дата нараджэння 27 снежня 1956(1956-12-27) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера дарожнае будаўніцтва[d] і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксей Уладзіміравіч Бусел (нар. 27 снежня 1956, Мінск) — беларускі вучоны, інжынер у галіне дарожнага будаўніцтва і інжынернай экалогіі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1978 годзе.

З 1978 года па 1998 год прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да кіраўніка навукова- даследчай лабараторыяй Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1998—2002 гадах намеснік гендырэктара «БелдорНИИ», потым дырэктар «БелдорНИИ». Мае 75 патэнтаў, больш за 160 навучных публікацый, 2 манаграфіі, 3 навучальных дапаможнікі. З 1998 года прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі, з 2002 года член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.

З 2009 года — дырэктар Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, з 2012 года — дэкан факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.] / составители: А. Д. Смычник [и др.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 38.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 563