Алімпійская вуліца (Наваполацк)
Выгляд
| Алімпійская вуліца Наваполацк | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | Наваполацк |
| Працягласць | 800 м |
| Паштовы індэкс | 211440 |
| Нумары тэлефонаў | +375214 |
Алімпійская вуліца (трансліт.: Аlimpijskaja vulica, руск.: Олимпийская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў 6-м мікрараёне горада і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 800 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Узнікла ў пачатку 1980-х гадоў у выніку актыўнага жылёвага будаўніцтва. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 9-12 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. З паўднёвага ўсходу да вуліцы прымыкае Вымяральніцкі лесапарк (руск.: Измерительский лесопарк).
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- інтэрнаты заводу «Вымяральнік»
- яслі-сад № 28
- гандлёвыя аб’екты