Перайсці да зместу

Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1914(1914-10-14) ці 14 кастрычніка 1913(1913-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1993(1993-04-13)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч (14 кастрычніка 1913, в. Ленявічы, злілася з в. Карзуны, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 13 красавіка 1993, в. Астрэйкі, Капыльскі раён) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)

Нарадзілася ў засценку Ленявічы (цяпер вёска Карзуны Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і сялян.

Пасля заканчэння пачатковай школы працавала ў калгасе «Чырвоны баец». Перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вызвалення Капыльскага раёна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага калгаса. Працавала ў паляводстве, на жывёлагадоўчай ферме.

У 1960 годзе перайшла на свінагадоўчую ферму. Спачатку даглядала групу ў 150 парсючкоў, затым яе група складалася з пяці соцень жывёл, а праз пэўны час дасягла тысячы. Набіралася вопыту і хутка стала прызнаным майстрам сваёй справы. У 1963 годзе яна выгадавала 965, у 1964 годзе — 1010, а ў 1965 годзе — 1095 парсючкоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Працавала жывёлаводам да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 годзе. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Імя А. А. Трыгубовіч занесена ў Кнігу народнай славы Капыльскага раёна.

Зноскі

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 604.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 633.
  • Памяць : Капыльскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік А. А. Марціновіч. — Мінск, 2001. — С. 506.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5, кн. 3 : Минская область. — С. 270.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 220.
  • Труд, талант, доблесть : [документально-художественные очерки] : в 2 ч. / [составители: Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило]. — Минск : Беларусь, 1981. — Ч. 2. — С. 286—289.