Льюіс Кэрал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Льюіс Кэрал
Lewis Carroll
Lewis Carroll 1863.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Чарльз Латуідж Доджсан
Charles Lutwidge Dodgson

Дата нараджэння:

27 студзеня 1832(1832-01-27)[1][2][3][4][5][6][7][8]

Месца нараджэння:

Дарсберы[d], Халтан[d], графства Чэшыр[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[9]

Дата смерці:

14 студзеня 1898(1898-01-14)[1][2][3][4][5][6][7][8] (65 гадоў)

Месца смерці:

Гілфард[d], Сурэй[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[9]

Грамадзянства:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Бацька:

Чарльз Доджсан[d]

Альма-матар:

Крайст-Чорч[d]
Рэгбі[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

матэматык, логік, фатограф, паэт, Дыякан, дзіцячы пісьменнік, аўтар дзённіка, раманіст, пісьменнік, аўтабіёграф, філосаф

Жанр:

дзіцячая літаратура[d]

Мова твораў:

англійская мова[10]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Льюіс Кэрал (англ.: Lewis Carroll, сапр. Charles Lutwidge Dodgson; 27 студзеня 1832, в. Дарсберы, Чэшыр, Англія — 14 студзеня 1898, Гілфард, Сурэй, Англія) — англійскі празаік, матэматык, логік, філосаф і фатограф.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае імя — Чарльз Лютвідж Доджсан. Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і англіканскага святара. Скончыў каледж у Оксфардзе, атрымаў ступень магістра. У 1855-81 прафесар матэматыкі Оксфардскага ўніверсітэта. У 1861 прыняў сан дыякана і зрабіўся «донам» — членам коледжа Царквы Хрыстовай. Абавязкі гэтай пасады пакідалі яму шмат свабоднага часу. У 1867 наведаў Расію, напісаў «Рускі дзённік».

Выдавец часопісаў і пісьменнік Эдмунд Етс параіў Доджсану ўзяць псеўданім. Той прыдумаў некалькі варыянтаў і папрасіў Етса выбраць лепшы: Эдгар Катвеліс (анаграма сапраўднага імя — Чарльз Лютвідж), Эдгар У. Ч. Вестхіл (таксама анаграма), Луіс Кэрал і Льюіс Кэрал — апошнія 2 псеўданімы былі атрыманы шляхам перакладу імя «Чарльз Лютвідж» на латынь і зноў на англійскую мову. Етс выбраў апошні псеўданім. З таго часу Доджсан падпісваў свае навуковыя працы сапраўдным прозвішчам, а мастацкія творы — псеўданімам. Пры гэтым ён заўсёды адмаўляў, што Доджсан і Кэрал — адзін і той жа чалавек.

Эліс Лідэл, фота зроблена Л. Кэралам каля 1859

Ніколі не ўстапаў у шлюб і не меў дзяцей. Сябраваў з дзяцьмі сваіх знаёмых, расказваў ім казкі, прадумваў дзеля іх інтэлектуальныя задачы. Быў асабіста прывязаны да трох дачок Лідэла — дэкана свайго коледжа. Дзяўчынак звалі Ларына, Эдыт, Рода, Вайолет і Эліс (Аліса). Менавіта апошняя з іх зрабілася правобразам галоўнай гераіні двух найбольш вядомых кніг Доджсана.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Матэматычныя працы Кэрала-Доджсана не аказалі значнага ўплыву на навуку. Адукацыя Доджсана абмяжоўвалася толькі антычнай навуковай літаратурай (прынамсі «Асновы» Еўкліда) і некалькімі метадамі і тэорыямі сучаснікаў. Акрамя таго Доджсан быў амаль ізаляваны ад навуковага свету таго часу, мала што ведаў аб новых матэматычных вынаходніцтвах (Нееўклідавай геаметрыі Лабачэўскага і Гаўса, якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненій і інш). Тым не меньш у апошні час узрастае цікавасць да матэматычных прац Кэрала, якія змяшчаюць у сябе нестандартныя і малавядомыя ідэі.

Значна большых поспехаў Доджсан дабіўся ў логіцы, ён распрацаваў графічную тэхніку рашэння лагічных задач, больш зручную, чым дыяграмы Эйлера і Джона Вена. Асноўныя творчы ў гэтай галінах — «Сімвалічная логіка» і «Лагічная гульня» (спрошчаны варыянт папярэдняй кнігі, напісаны для дзяцей).

«Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне», памятная манета НБ РБ, рэверс
«Аліса ў Залюстроўі», памятная манета НБ РБ, рэверс

Яго мастацкія творы набылі сусветную папулярнасць. Найбольш вядомы казачныя аповесці Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» (1865) і «Скрозь люстэрка» («Аліса ў Залюстроўі», 1871). У паэтыцы аповесцяў, пабудаваных на снах Алісы, дамінуюць прынцыпы «бяссэнсіцы» і інтэлектуальнай гульні; для іх характэрна спалучэнне гратэску, гумару з літаратурнымі алюзіямі і запазычаннямі. Спецыфіка твораў Л. Кэрала ў тым, што ў іх аб’ектамі субверсіўнай крытыкі стаюцца рэчы не толькі пазачасавыя, такія як чалавечая рацыянальнасць ці побыт, але і многія спецыфічна нацыянальныя рэаліі тагачаснай віктарыянскай эпохі.

Аўтар паэтычнай кнігі «Паляванне буркуна» (1876), рамана «Сільві і Бруна» (ч. 1-2, 1889-93), зборнікаў вершаў, загадак, шматлікіх прац па матэматыцы і логіцы. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну (98721 ліст).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Архив по истории математики Мактьютор
  3. 3,0 3,1 Charles Lutwidge Dodgson — 2000.
  4. 4,0 4,1 Charles Lutwidge Dodgson
  5. 5,0 5,1 Lewis Carroll — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  6. 6,0 6,1 Encyclopædia Britannica
  7. 7,0 7,1 (unspecified title)
  8. 8,0 8,1 (unspecified title)
  9. 9,0 9,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11851928X // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  10. 10,0 10,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb118859183

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]