Амалія Баварская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амалія Баварская
Amalie Maria, Herzogin in Bayern
Амалія Баварская
Wappen der Herzogin von Urach (Bayern).svg
2-я герцагіня Урахская і графіня Вюртэмбергская
4 ліпеня 1892 — 26 мая 1912
Папярэднік Фларэсціна Грымальдзі
Пераемнік Вільтруда Баварская
 
Дзейнасць арыстакратка
Нараджэнне 24 снежня 1865(1865-12-24)
Мюнхен
Смерць 26 мая 1912(1912-05-26) (46 гадоў)
Штутгарт
Пахаванне Людвігсбургская рэзідэнцыя
Род Вітэльсбахі, Вюртэмбергскі дом
Бацька Карл Тэадор Баварскі
Маці Сафія Саксонская
Муж Вільгельм Урахскі
Дзеці Марыя Габрыэла, Лізавета, Карола, Вільгельм, Карл Гера, Маргарыта, Альбрэхт, Эберхард, Мехцільда

Герцагіня Амалія Марыя Баварская (ням.: Amalie Maria, Herzogin in Bayern, 24 снежня 1865 — 26 мая 1912) — адзіная дачка баварскага герцага Карла Тэадора і яго жонкі Сафіі Саксонскай.

Амалія нарадзілася ў Мюнхене. 4 ліпеня 1892 года ў горадзе Тэгернзэе адбылося яе вяселле з герцагам Вільгельмам фон Урахам (марганатычная галіна Вюртэмбергскага дому), які ў 1918 год быў абвешчаны каралём Літвы і ўтрымліваў гэты тытул трохі больш за сто дзён. Амалія нарадзіла яму дзевяць дзяцей:

  1. Марыя Габрыэла Урахская (1893—1908).
  2. Лізавета Урахская (1894—1962), жонка Карла, прынца Ліхтэнштэйна, цётка Франца Іосіфа II.
  3. Карола Урахская (1896—1980).
  4. Вільгельм Урахскі (1897—1957) — уступіў у марганатычны шлюб з Элізабет Тойрэр і адмовіўся ад правапераемства.
  5. Карл Гера Урахскі (1899—1981) — тытулярны кароль Літвы, герцаг Урахскі.
  6. Маргарыта Урахская (1901—1975).
  7. Альбрэхт Урахскі (1903—1969).
  8. Эберхард Урахскі (1907—1969).
  9. Мехцільда Урахская (1912—2001).

Амалія памерла ў Штутгарце ва ўзросце 46 гадоў пасля нараджэння дзявятага дзіцяці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]