Максіміліян I Іосіф Вітэльсбах
Максіміліян I (IV) ням.: Maximilian I. von Bayern | ||||
![]() | ||||
Партрэт працы Іозефа Карла Штылера, 1820. | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
16 лютага 1799 — 1 студзеня 1806 | ||||
Папярэднік: | Карл II Тэадор | |||
Пераемнік: | быў абвешчаны каралём | |||
| ||||
1 студзеня 1806 — 13 кастрычніка 1825 | ||||
Папярэднік: | тытул заснаваны | |||
Пераемнік: | Людвіг I | |||
Дзейнасць: | арыстакрат | |||
Член у: | ||||
Веравызнанне: | каталіцтва | |||
Нараджэнне: | 27 мая 1756[1][2] | |||
Смерць: | 13 кастрычніка 1825[1][2] (69 гадоў) | |||
Пахаванне: | ||||
Дынастыя: | Род Вітэльсбахаў | |||
Бацька: | Фрыдрых Міхаэль Пфальц-Біркенфельд-Бішвейлер[d] | |||
Маці: | Марыя Францыска Даратэя Пфальц-Зульцбахская[d] | |||
Жонка: | Аўгуста Вільгельміна Гесэн-Дармштацкая[d] і Караліна Бадэнская[d] | |||
Дзеці: | Людвіг I, Аўгуста Амалія Баварская[d], Караліна Аўгуста Баварская[d], Карл Тэадор Максіміліян Аўгуст Баварскі[d], Лізавета Людовіка Баварская[d], Амалія Аўгуста Баварская[d], Сафія Баварская[d], Марыя Ганна Баварская[d], Людавіка Баварская[d] і Максімільяна Баварская[d] | |||
Узнагароды: | ||||
Максіміліян I (ням.: Maximilian I. von Bayern), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга.
Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.
У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (1765—1796), у іх было 5 дзяцей:
- Людвіг (1786—1868), кароль Баварыі;
- Аўгуста (1788—1851), у 1806 годзе ажанілася з Яўгенам Багарнэ, прынцам Лейхтэнбергскім;
- Амалія (1790—1794);
- Караліна (1792—1873), у 1808 годзе ажанілася з Вільгельмам I, каралём Вюртэмберга, з якім развялася ў 1814 годзе, у 1816 годзе ажанілася з Францам II, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі;
- Карл Тэадор (1795—1875).
Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (1776—1841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

- сын (1799)
- Максіміліян (1800—1803);
- Елізавета (1801—1873), у 1823 годзе ажанілася з Фрыдрыхам Вільгельмам IV, каралём Прусіі;
- Амалія (1801—1877), у 1822 годзе ажанілася з Іаганам, каралём Саксоніі;
- Марыя (1805—1877), у 1833 годзе ажанілася з Фрыдрыхам Аўгустам II, каралём Саксоніі;
- Сафія (1805—1872), у 1824 годзе ажанілася з Францам Карлам Аўстрыйскім;
- Людавіка (1808—1892), у 1828 годзе ажанілася з герцагам Максіміліянам Вітэльсбахам.
- Максіміліяна (1810—1821).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Maximilian I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Maximilian IV (I) Joseph König von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзеці Максіміліяна I
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максіміліян I
|
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1756 годзе
- Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1825 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў Тэатынеркірхэ
- Род Вітэльсбахаў
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Матэрыялы ЭСБЕ
- Курфюрсты баварскія
- Каралі баварскія
- Курфюрсты пфальцкія
- Герцагі юліхскія
- Герцагі бергскія
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства