Франц Іосіф II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франц Іосіф II
ням.: Franz Joseph Maria Aloys Alfred Karl Johannes Heinrich Michael Georg Ignaz Benediktus Gerhardus Majella
Fürst Franz Josef II..jpg
Staatswappen-Liechtensteins.svg
Сцяг14-ы Князь Ліхтэнштэйна
25 ліпеня 1938 — 13 лістапада 1989
Папярэднік Франц I
Пераемнік Ханс Адам II

Нараджэнне 16 жніўня 1906(1906-08-16)[1][2][…]
Смерць 13 лістапада 1989(1989-11-13)[1][2][…] (83 гады)
Месца пахавання
Род Ліхтэнштэйнскі дом
Бацька Prince Aloys of Liechtenstein[d]
Маці Archduchess Elisabeth Amalie of Austria[d]
Жонка Princess Gina of Liechtenstein[d][4]
Дзеці Ганс-Адам II[5], Prince Nikolaus of Liechtenstein[d][5], Princess Nora of Liechtenstein[d][5], Philipp Erasmus de Liechtenstein[d][5] і Wenzel de Liechtenstein[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць лесавод, палітык
Узнагароды
Commons-logo.svg Франц Іосіф II на Вікісховішчы

Франц Іосіф II (16 жніўня 1909, Фраўэнтальскі замак, Штырыя — 13 лістапада 1989, Грабс, Швейцарыя) — князь Ліхтэнштэйна ў 19381989.

Нарадзіўся ў сям’і ліхтэнштэйнскага прынца Алаіза і аўстрыйскай эрц-герцагіні Лізаветы Амаліі — дачкі эрцгерцага Карла Людвіга. Імператар Франц Іосіф быў яго хрэсным бацькам. Прынц Алаіз, будучы старэйшым у лініі ўспадкавання прастола, адмовіўся ад сваіх правоў у карысць сына.

Прынц правёў сваё дзяцінства ў аўстрыйскіх і мараўскіх маёнтках, скончыў школу ў Вене ў 1925, і там жа — Універсітэт сельскагаспадарчых навук ў 1929 годзе. Атрымаў прафесію ляснічага і працаваў па спецыяльнасці ў лясной гаспадарцы Чэхаславакіі. 30 сакавіка 1938 прынц быў прызначаны рэгентам пры князе Франце I, у тым жа годзе 25 ліпеня князь памёр, і Франц Іосіф заняў прастол. Амаж адбыўся 30 сакавіка 1939 г.

Франц Іосіф ажаніўся 7 сакавіка 1943 года на графіні Геаргіне Вільчэк, ад якой у яго пяцёра дзяцей, у іх ліку — Ганс Адам II.

Падчас Другой сусветнай вайны заклікаў нацыю да нейтралітэту і ўнутранай еднасці. Вядома, што княская сям’я скупала маёмасць яўрэяў, якія загінулі пры халакосце, з прычыны супрацоўніцтва з нацыстамі пасля заканчэння вайны трапіла пад дзеянне дэкрэтаў Бенеша і страціла сваю нерухомасць на тэрыторыі Чэхаславакіі. У канцы вайны Ліхтэнштайн даў прыстанішча калабарацыяністам з РВА. Пасля вайны правёў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю жыцця краіны. У прыватнасці, у 1984 годзе жанчыны атрымалі права голасу на выбарах. Франц Іосіф быў першым у гісторыі краіны кіраўніком, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.

У 1984 годзе прызначыў старэйшага сына сваім пастаянным прадстаўніком і рэгентам і фактычна адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці.

Франц Іосіф II памёр праз месяц пасля смерці жонкі ў лістападзе 1989 года, будучы пры гэтым самым доўгакіруючым манархам у Еўропе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Francis Joseph II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Franz Josef II von Liechtenstein // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. Franz Joseph II Fürst von und zu Liechtenstein // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]