Аматыке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аматыке?
Вышэйстаячая акваторыяГандураскі заліў
Краіна
Тыпбухта 
Аматыке (Беліз)
Аматыке
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бухта Аматыке[1] (ісп.: Bahía de Amatique) — буйны заліў Карыбскага мора. Размешчаны ўздоўж усходняга ўзбярэжжа Гватэмалы і ў Белізе.

Бухта знаходзіцца ў Гандураскім заліве, распасціраецца ад Санта-Томас-дэ-Кастылья (Гватэмала) на поўдні да Пунта-Горда (Беліз) на поўначы, дзе ён выходзіць у Карыбскае мора. Паўднёва-ўсходнія межы бухты абазначаны невялікім паўвостравам Пунта-дэ-Манабік.

Большая частка заліва з’яўляецца часткай Гватэмалы, а паўночна-заходняя частка — Беліза. Заліў атрымлівае сцёк з трох асноўных рэк: Моха ў Белізе, Сарстун, якая ўтварае мяжу паміж Белізам і Гватэмалай, і Рыа-Дульсэ ў Гватэмале. Асноўнымі партамі ў бухце з’яўляюцца Пуэрта-Барыас, Санта-Томас-дэ-Кастылья і Лівінгстан з боку Гватэмалы і Пунта-Горда ў Белізе.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — карта Беліза