Амбіёрыкс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амбіёрыкс
Ambiorix.jpg
Помнік Амбіёрыксу ў Тангерэне.
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: I стагоддзе да н.э.
Смерць: 53 да н.э.

Амбіёрыкс (Ambiorix) — суправіцель племя эбуронаў, які праславіўся сваім супраціўленнем рымскаму вайскаводу Юлію Цэзару, які ўвекавечыў імя варвара ў сваіх «Запісках пра Гальскую вайну». У XIX стагоддзі Амбіёрыкс стаў нацыянальным героем Бельгіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 57 годзе да н.э. Юлій Цэзар захапіў Галію, а таксама тэрыторыю сучасных Бельгіі і Нідэрландаў (да ракі Рэйн). У гэтых месцах жыло некалькі плямёнаў, якія варагавалі паміж сабой. Кіраўнікамі эбуронаў былі Амбіёрыкс і Катувалк. У 54 годзе да н.э. войскам Цэзара запатрабавалася больш правіянта, і мясцовым плямёнам прыйшлося аддаць частку свайго, у той год беднага, ураджая. Гэта выклікала незадаволенасць эбуронаў, і Цэзар загадаў паставіць лагеры каля паселішчаў варвараў, каб сачыць за дастаўкай правіянта.

Гэта прывяло да паўстання эбуронаў. Аднак, усвядоміўшы магчымасці праціўніка, лідары эбуронаў пайшлі на хітрасць. Яны пераканалі рымскіх военачальнікаў у сваёй лаяльнасці і папярэдзілі пра тое, што нібыта рыхтуецца напад германцаў з-за Рэйна. Рымляне вырашылі перагрупавацца, каб сустрэць ворага. У гэтым паходзе эбуроны заспелі рымскія войскі знянацку і выразалі адзін легіён і пяць кагорт — каля шасці тысяч воінаў.

Помста Цэзара была жудаснай. Каля 50 тысяч рымскіх салдатаў і прыцягнутыя на іх бок суседнія варварскія плямёны рабавалі мясцовасць, пасля чаго племя эбуронаў назаўжды знікла. Лічыцца, што сам Амбіёрыкс са сваімі набліжанымі змог выжыць і схаваўся за Рэйнам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]