Перайсці да зместу

Амежнік дудкаваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амежнік дудкаваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenanthe fistulosa L., Sp. Pl. 1: 254 (1753).


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182182
NCBI  254046
EOL  596813
IPNI  845277-1
TPL  kew-2391314

Амежнік дудкаваты[3] (Oenanthe fistulosa) — від кветкавых раслін роду Амежнік (Oenanthe) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй ад 30 да 60, рэдка да 90 сантыметраў. Мае клубні ад верацёнападобнай да яйкападобнай формы. Сцёблы паласатыя, полыя, танкасценныя і часта сціскаюцца на вузле. Прыкаранёвае лісце прыкладна 22 х 5 см, ад простага да падвойна пёрыстага. Сцябловае лісце пёрыстарассечанае з лінейна-ланцэтнымі вузкімі непадзеленымі долямі. Кветкі з пяццю пялёсткамі. Суквецце — парасонік. Плод даўжынёй ад 3 да 4 міліметраў, цыліндрычны або канічны віслаплоднік. 2n = 22[4].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная і Заходняя Еўропа, Заходняя Азія, захад Паўночнай Афрыкі[5][6][7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. floravascular.com (ісп.).
  5. plantsoftheworldonline.org (англ.).
  6. npgsweb.ars-grin.gov (англ.).
  7. bgbm.org (англ.).
  • Омежник дудчатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)