Амет-Хан Султан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амет-Хан Султан
крымскатат.: Amet-Han Sultan
Amet-khan Sultan.jpg
Мянушка «кароль тарана»[1]
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1920(1920-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1971(1971-02-01)[2] (50 гадоў)
Месца смерці на паўднёвы ўсход ад Масквы
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг СССР
Род войскаў Flag of the Soviet Air Force.svg
Гады службы 19391971
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Лаўрэат Сталінскай прэміі 2 ступені
Commons-logo.svg Амет-Хан Султан на Вікісховішчы

Аме́т-Ха́н Султа́н (крымскатат.: Amet-Han Sultan, 25 кастрычніка 1920 — 1 лютага 1971) — савецкі лётчык-ас, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР. Нацыянальны герой крымскататарскага народа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даваенны час[правіць | правіць зыходнік]

Амет-Хан Султан нарадзіўся 25 кастрычніка 1920 у пасёлку Алупка Ялцінскага павета Таўрычаскай губерні (цяпер горад Алупка Ялцінскага гарсавета) у рабочай сям’і. Бацька Амет-Хана — Султан — лакец па нацыянальнасці beuk, маці Насіб — крымская татарка. Амет-Хан лічыў сябе крымскім татарынам[1].

Пасля заканчэння сямігадовай школы, у 1937 годзе, паступіў у чыгуначнае фабрычна-заводскае вучылішча ў Сімферопалі. Пасля працаваў слесарам-кацельшчыкам у сімферопальскім паравозным дэпо. Адначасова вучыўся ў аэраклубе, які скончыў у 1938 годзе.

У Чырвонай Арміі з лютага 1939 года. У 1940 годзе па заканчэнні 1-й Качыньскай Чырванасцяжнай ваеннай авіяцыйнай школы імя А. Ф. Мяснікова ў званні малодшы лейтэнант нядоўга служыць у Бабруйску, а з лета 1940 года накіраваны ў 4-ты знішчальны авіяцыйны полк (Адэская ваенная акруга), дыслакаваны пад Кішынёвам. Лётае на самалётах И-15 beru і І-153 beru. У Малдавіі сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны.[3]

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Свой першы баявы вылет на разведку праціўніка здзейсніў на досвітку 22 чэрвеня 1941 года. У кастрычніку 1941 прызначаны камандзірам звяна таго ж палка (147-я знішчальная авіяцыйная дывізія, Паўднёва-Заходні фронт). Да гэтага часу зрабіў 130 баявых вылетаў на самалётах І-16 beru і І-153 beru на разведку і штурмоўку войскаў праціўніка, за што ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У канцы снежня 1941 г. лейтэнант Амет-Хан у ліку іншых лётчыкаў палка быў накіраваны ў Кінешму (Іванаўская вобласць) для перападрыхтоўкі на англійскі знішчальнік "Харыкейн" beru. Затым вярнуўся ў свой полк, які ў гэты час увайшоў у сістэму СПА горада Яраслаўля[4]. Войскі гітлераўцаў не дайшлі да горада, але авіяцыя саперніка наносіла па ім бомбавыя ўдары, таму СПА для Яраслаўля была жыццёва неабходнай. 31 мая 1942 года горад быў атакаваны «Юнкерсамі». Савецкія знішчальнікі ўступілі ў сутычку. Амет-Хан Султан патраціў усе боепрыпасы, нагнаў праціўніка і тараніў яго. «Харыкейн» захраснуў у «Юнкерсе» beru, але савецкі лётчык выбраўся з кабіны і прызямліўся пры дапамозе парашута. За подзвіг у небе Яраслаўля Амет-Хан Султан быў узнагароджаны ордэнам Леніна[5][6][7][8].

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

23 верасня 1961 г. Амет-Хану Султану было прысвоена званне «Заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР» (нумар знака — 38). За час лётнай працы ён асвоіў каля 100 тыпаў лятальных апаратаў, яго налёт склаў 4237 гадзін.

Жыў у горадзе Жукоўскі Маскоўскай вобласці.

Загінуў 1 лютага 1971 года пры выкананні выпрабавальнага палёту на лятучай лабараторыі Ту-16, прызначанай для выпрабавання новага рэактыўнага рухавіка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Бутаеў Б. Б. Амет-Хан Султан — М.: Политиздат, 1990. (руск.) 
  2. Amet-khan Sultan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Андрей Сидорчик Орлы умирают в небе. Жизнь и бессмертие Амет-Хана Султана (руск.) . Аргументы и Факты (4 сакавіка 2014).
  4. Биография Амет-Хан Султана (руск.) . Люди. Peoples.ru.
  5. Часта кажуць аб прысваенні Амет-Хану Султану звання Пачэснага грамадзяніна горада Яраслаўля. Але яно тады яшчэ не існавала.
  6. Подвиг в небе // Городские новости. — 25.02.2010.
  7. Те дни забыть нельзя никогда // Городские новости. — 14.04.2010.
  8. Война меня ведь не щадила… // Городские новости. — 05.05.2010.