Амлет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" > Краіна паходжання

Кампаненты Асноўныя

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амлет

Амле́т (ад фр.: omelette) — страва французскай кухні, прыгатаваная са злёгку ўзбітых яйкаў, абсмажаных на патэльні.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У французскі амлет не прынята дадаваць малако, ваду, муку і г.д. Існуе меркаванне, што сапраўдны французскі кухар у першую чаргу павінен умець гатаваць амлет. Амлет абсмажваецца на сметанковым масле з аднаго боку, пакуль ён амаль цалкам не загусцее; перад тым, як падаць, яго скручваюць у трубачку ці напалам. У адрозненне ад суфле, страва не павінна быць пышнай, таму пры смажанні патэльню не закрываюць накрыўкай. Перад тым, як скруціць амлет, яго можна заправіць начыннем.

У розных нацыянальных кухнях ёсць свае разнавіднасці амлету: італьянская фрытата, іспанская тартылья, японскія ому-райсу і ому-соба, з рысам і дарамі мора, руская драчона.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]