Амфібрахій
Амфібра́хій (грэч. ἀμφίβραχυς — кароткі з абодвух бакоў) — від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаскладанне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаскладанне).
Амфібрахій у беларускай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў:
- Як лёгка наперад глядзець —
- Калі табе дваццаць.
- Адзвоніць асенняя медзь —
- Як цяжка назад аглядацца…
- (В. Зуёнак)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.