Спандэй
Спандэ́й — такая стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершаскладання, у якую ўваходзяць два доўгія склады. У сілабатоніцы спандэем называюць з'яву, калі ў двухскладовай ці (значна радзей) трохскладовай стапе становяцца побач два націскныя склады. Злоўжыванне спандэем робіць верш грувасткім, няўклюдным. Разам з тым дзякуючы спандэю паэт можа рытмічна вылучыць тое ці іншае слова ў вершаваным радку, звярнуць на яго ўвагу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.