Амір Сулейманавіч Хайдараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амір Сулейманавіч Хайдараў
Дата нараджэння 20 лістапада 1911(1911-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1996(1996-11-25) (85 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19371941, 19421945
Званне
Старэйшы сяржант
Старэйшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За адвагу»

Амір Сулейманавіч Хайдараў (20 лістапада 1911 года, вёс. Верхнякудашава — 25 лістапада 1996 года) — памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амір Сулейманавіч Хайдараў[1] нарадзіўся 20 лістапада 1911 года ў вёсцы Верхнекудашава цяпер Татышлінскага раёна Башкірыі ў сям’і селяніна. Скончыў чатыры класы школы. Башкір. Член КПСС.

У 1932—1934 гадах працаваў старшынёй калгаса, у 1937—1941 — старшынёй сельпо. У Чырвонай Арміі ў 1934—1937 гадах і з 1942 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1942 года.

Гвардыі старшы сяржант А. С. Хайдаров асабліва вызначыўся ў баях 27-28 верасня 1943 года.

З 1944 года да канца вайны вучыўся ў кавалерыйскім вучылішчы. Са жніўня 1945 года Хайдараў зноў жыў і працаваў на радзіме. Працаваў старшынёй сельсавета і калгаса, старшым ляснічым.

Памёр 25 лістапада 1996 года.

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

«Памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода гвардыі старшы сяржант А. С. Хайдараў вызначыўся ў баях за вызваленне Гомельскай вобласці. У ноч на 28.09.1943 г. пад агнём праціўніка з разлікамі 2 станковых кулямётаў на плыце пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна, знішчыў агнявую кропку і 18 гітлераўцаў, чым садзейнічаў пашырэнню плацдарма і вызваленні вёскі Вялле»[2].

Званне Героя Савецкага Саюза А. С. Хайдараву прысвоілі 15 студзеня 1944 года[2][3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Героя названа вуліца ў вёсцы Верхнія Татышлы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Амір Сулейманавіч Хайдараў на сайце «Героі краіны»
  2. а б в Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  4. Картка ўзнагароджаннага да 40-годдзя Перамогі у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  5. Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  6. Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Несокрушимые. — Уфа, 1985. / с. 174—204.
  • Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31-34.
  • Башкирская энциклопедия. Гл. ред. М. А. Ильгамов; т. 7. Ф-Я. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2011. — 624 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]