Віктар Давыдавіч Купрэйчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Купрэйчык)
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Давыдавіч Купрэйчык
Краіны:

СССР
Беларусь

Дата нараджэння:

3 ліпеня 1949(1949-07-03)

Месца нараджэння:

Мінск, БССР, СССР

Дата смерці:

22 мая 2017(2017-05-22) (67 гадоў)

Званне:

Гросмайстар (1980)
Міжнародны майстар (1977)
Майстар спорту СССР (1965)

Актуальны рэйтынг:

2 370 (май 2017)[1]

Віктар Давыдавіч Купрэйчык (3 ліпеня 1949, Мінск22 мая 2017, Мінск) — беларускі шахматыст, гросмайстар (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Журналіст. У складзе студэнцкай зборнай каманды СССР пераможца чэмпіянатаў свету 1968, 1969 і 1974. Чэмпіён Беларусі (1972, 2003). Пераможца Усесаюзнага турніру маладых майстроў (1970 і 1974). Удзельнік 8-і чэмпіянатаў СССР (1969—1987); лепшыя вынікі: 1979 — 5-7-е; 1980/1981 — 6-9-е; 1987 — 8-11-е месцы.

Паспяхова выступіў у шэрагу буйных міжнародных спаборніцтваў: Рыга (1967, юнацкі турнір) — 2-е; Тршынец (1967) і Самбар (1970) — 2-3-е; Дортмунд (1975) — 6-7-е; Вейк-ан-Зее (1977, пабочны турнір) — 1-е; Кіравакан (1978) — 1-2-е; Рэйк'явік і Медына-дэль-Кампа (1980) — 1-е; Гасцінгс (1981/1982) — 1-е; Мінск (1982) — 4-6-е; Нью-Дэлі (1982) — 2-е; Барселона (1984) — 2-3-е; Зрэнка (1985) — 1-е; Львоў (1986) — 5-е; Вініпег (1986, 52 удзельніка) — 1-2-е; Заходні Берлін (1987) — 2-8-е; Мальмё (1987/1988) — 1-2-е месцы.

Займаўся шахматамі з 1959 года ў шахматнай секцыі Мінскага палаца піянераў, у майстра спорту Абы Шагаловіча. Шасцікласнікам, ва ўзросце 12 гадоў, удзельнічаў у чэмпіянаце Мінска сярод дарослых, быў чэмпіёнам Беларусі сярод школьнікаў[2]. У 2003 годзе В. Купрэйчык казаў, што «вучыўся розуму» ў Гаўрылы Верасава і Ісака Баляслаўскага, захапляўся партыямі Міхаіла Таля[3]. Вядомы шахматны трэнер Ю. Муйвід параўноўвае востракамбінацыйны стыль юнага Купрэйчыка з талеўскім[2].

В. Купрэйчык паспяхова праявіў сябе як трэнер і арганізатар: так, у 1980-х гадах ён быў секундантам гросмайстра Васіля Смыслова[3], у 2010-х даваў урокі шахмат у мінскай СДЮШАР-11[4], працаваў з таленавітымі юнакамі індывідуальна. Сярод яго вучняў — міжнародны гросмайстар Уладзімір Раманенка, міжнародны майстар Міхаіл Нікіценка[2]. У савецкі час В. Купрэйчык загадваў шахматным аддзелам у газеце «Знамя юности»[2], вёў тэлеперадачы для шахматыстаў на БТ. Браў удзел у выданні шахматнай літаратуры ў Беларусі; рэцэнзаваў кнігі[3], выступіў у якасці сааўтара зборнікаў «Г. Н. Вересов» (2002, разам з Э. Калеснікам і Я. Мачалавым), «120 лучших комбинаций Г. Н. Вересова» (2004, разам з М. Царанковым) і інш.

Гросмайстар Купрэйчык вядомы таксама тым, што ў 1997 годзе, як дэлегат Алімпійскага сходу, прагаласаваў супраць абрання А. Р. Лукашэнкі прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта[5]. У 2003 годзе В. Купрэйчык быў намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі шахмат (БФШ), старшынёй камісіі БФШ па этыцы[3]. У 2010 годзе з'яўляўся прадстаўніком грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду»[6]. У 2013 годзе імя гросмайстра Купрэйчыка занесена ў Залу славы ФІДЭ. У 2014 годзе В. Купрэйчык заняў 3-е месца ў чэмпіянаце свету сярод сеньёраў (у катэгорыі шахматыстаў, старэйшых за 65 гадоў), які праходзіў у Грэцыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]