Анат
| Анат | |
|---|---|
| | |
| Багіня вайны | |
| Міфалогія | Ханаан, Сірыя |
| Пол | жанчына |
| Бацька | Эль |
| Маці | Ашэра |
| Браты і сёстры | Баал, Yam[d], Астарта, Mot[d], Šaḥar[d] і Shalim[d] |
| Муж | Яхвэ, Ваал |
| У іншых культурах | Астарта |
Анат (іўр.: ענת) — заходнесеміцкая багіня вайны, культ якой у старажытнасці быў распаўсюджаны ў Ханаане і Сірыі. Шанаванне Анат аказала моцны ўплыў на фарміраванне культа Астарты.
Імя Анат упершыню сустракаецца ў угарыцкіх тэкстах каля 1400 г. да н. э. Мяркуецца, што магла быць засведчана ў Егіпце як Анат-эй яшчэ раней, каля 1800 г. да н. э. У 1 тысячагоддзі да н. э. шанавалася пераважна арамеямі і хананеямі. Імя Анат сустракаецца ў тэкстах, знойдзеных на тэрыторыі сучасных Сірыі, Турцыі, Лівана, Кіпра, Ізраіля, Егіпта. У Ізраілі захаваліся тапонімы з імем Анат і асабістае жаночае імя Анат.
Ва ўгарыцкіх тэкстах выступала як маладая дзяўчына і адначасова суровы воін, які ў баі бязлітасна забівае ворагаў і ператварае іх галовы ў сваю здабычу. Забойствы мелі рытуальны характар, паколькі пасля заканчэння вайны Анат павінна была прайсці абрады ачышчэння ў храме. У пазнейшых запісах іўдзейскіх пасяленцаў Элефанціны ўзгадвалася багіня Анат-Яху, жонка бога Яхвэ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Anath: Bible
- Anath — Brooklyn Museum Архівавана 19 кастрычніка 2020.