Анатоль Іосіфавіч Яблонскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Іосіфавіч Яблонскі
Дата нараджэння

1928

Дата смерці

1995

Род дзейнасці

вучоны

Навуковая сфера

матэматыка

Навуковая ступень

доктар фізіка-матэматычных навук

Альма-матар

БДУ

Анатоль Іосіфавіч Яблонскі (20 красавіка 1928 — 4 лютага 1995) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1971, Аналітычныя ўласцівасці рашэнняў сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў), прафесар (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951). Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР, у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новыя метады класіфікацыі нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў па характары іх рухомых асаблівых пунктаў, правёў дэталёвае даследаванне ўласцівасцей рашэнняў ураўненняў Пенлевэ.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Решение второго уравнения Пенлеве, продолжимое на всю вещественную ось // ДУ. 1971. Т. 7, № 6;
  • О подвижных особенностях одного класса уравнений // ДУ. 1974. Т. 10, № 5;
  • Подвижные особые точки дифференциального уравнения с экспоненциальной правой частью // ДУ. 1982. Т. 18, № 5.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 225. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).