Анатоль Адамавіч Альшэўскі
Анатоль Адамавіч Альшэўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Юрка Пружанскі[1][2] |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1937 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Анатоль Альшэўскі (партыйны і публіцыстычны псеўданім і крыптанім: Юрка Пружанскі, Ю.Пружанскі, Ю. П.; 21 чэрвеня (4 ліпеня) 1904, мяст. Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці — 1937, Мінск) — публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даволі рана далучыўся да левага руху, у 1919 у 15-гадовым узросце ўступіў у Чырвоную Армію, ваяваў на Палессі; тады ж стаў членам РКП(б). У 1920 быў накіраваны на вучобу ў Камуністычны універсітэт імя Свярдлова ў Маскве. У 1925, як ураджэнец Заходняй Беларусі, накіраваны туды на падпольную работу. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, членам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 і 1928 выбіраўся членам ЦК КПЗБ[3].
Актыўна займаўся публіцыстыкай і рэдактарскай справай — рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». Друкаваўся ананімна і пад псеўданімамі ў падпольных выданнях. Асноўная тэма яго публіцыстыкі — вострая крытыка палітыкі польскага ўраду ў Зах. Беларусі. Гэтая дзейнасць не магла быць незаўважана: у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Варшаве[3]. У 1928 па абмене палітычнымі вязнямі трапіў у СССР. У 1932 зноў закінуты ў заходнебеларускае камуністычнае падполле, але ў ліпені таго ж года вернуты ў Мінск.
Працаваў у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. З 1933 на прафсаюзнай рабоце. У час найбольшага ўздыму масавых рэпрэсій у 1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКВД. Рэабілітаваны пасмяротна. Імя Альшэўскага нададзена вуліцам у Бярозе і Пружанах. У Бярозе захаваўся дом, дзе ён жыў; там устаноўлена мемарыяльная шыльда[3].
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 289, 290. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ↑ а б в Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Орехво Н. С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983
- Калеснік Ул. Пасланец Праметэя: Дакум. аповесць. Мн., 1984
- Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў
- ЭГБ, т. 1.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі