Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі (нар. 14 верасня 1936, Заронава, Віцебскі раён) — беларускі доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962). Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Мяркулавічы» Чачэрскага раёна, заатэхнікам-селекцыянерам Лельчыцкай племстанцыі Гомельскай вобласці. З 1965 г. — заатэхнік Віцебскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1968 г. — аспірант, малодшы навуковы, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі. З 1988 г. — загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Удзельнік ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар больш за 135 навуковых работ, у тым ліку: «Комплексны план селекцыйна-племянной работы ў жывёлагадоўлі Беларускай ССР на 1979—1990 гг.» (у сааўтарстве, 1979), «Арганізацыя вытворчасці прадуктаў авечкагадоўлі ў спецыялізаваных гаспадарках» (рэкамендацыі, 1987), «Прысядзібнае развядзенне авечак і коз» (1999), «Прыватная заатэхнія» (1999) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Лазоўскі Анатоль Аляксандравіч // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 696—697.