Заронаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заронаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заронава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 086
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Заро́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Заронава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна. 5 красавіка 1935 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалёўскага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета са складу Старасельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Какоры, Карма і Мазанава), са складу Біцялёўскага сельсавета — 8 населеных пунктаў (Баршчоўка, Васькавічы, Дзяйкі, Пракуды, Суйкава, Чопіна, Шарсні і Швейцарыя)[2]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Біцялёўскага сельсавета перададзена вёска Ціраспаль[3]. 12 лістапада 1965 года ў склад сельсавета з Лятчанскага сельсавета перададзена вёска Сцяпанкава[4]. 17 мая 1966 года ў мяжу Віцебска ўключаны пасёлак Ціраспаль[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Заронаўскага сельсавета 31 населены пункт[6]. 12 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Пестуніца[7]. 18 жніўня 1981 года ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Суднікі[8], якая 13 студзеня 1992 года вернута назад у склад Мазалаўскага сельсавета. 11 красавіка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заронава[9].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 3 867 чалавек (924 двары). Пасля вайны было адноўлена 967 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 2 763 чалавекі. Пад час вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 135 чалавек і 745 двароў; з 75 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 60 чалавек. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 305 жыхароў сельсавета, яшчэ 106 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1509 чалавек[11], з іх 88,7 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,4 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1089 чалавек[13].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  1. Баршчоўка
  2. Бліны
  3. Бялянкі
  4. Варашылы
  5. Грушэўская
  6. Дзяйкі
  7. Жыгалава
  8. Заронава
  9. Іванава
  10. Кавалькі
  11. Казлы
  12. Какоры
  13. Мазонава
  14. Машкіна
  15. Мірная
  16. Міхалі
  17. Палойнікі
  18. Пестуніца
  19. Пракуды
  20. Сіманаўшчына
  21. Стоўбніца
  22. Субачы
  23. Суйкава
  24. Сцяпанкава
  25. Тапорына
  26. Чопіна

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Мішкава і пасёлка Ціраспаль у мяжу горада Віцебска ад 17 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  9. Решение Витебского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 233 Решение Витебского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 233
  10. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.