Анатоль Анатольевіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Анатольевіч Кавалёў
Дата нараджэння 13 студзеня 1939(1939-01-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2008(2008-03-09) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1988)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
  • член-карэспандэнт АН БССР[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Анатоль Анатольевіч Кавалёў (13 студзеня 1939, Гомель — 9 сакавіка 2008) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі педінстытут (1961). У 1967—1971 гадах старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. У 1971—1973 гадах старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі электронікі АН БССР. У 1982—1998 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998—2004 гадах дырэктар Інстытута электронікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1973 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута.

З 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі ім. Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Выканаў першыя работы па даследаванні анізатрапіі вымушанага выпраменьвання лазераў на аснове раствораў арганічных злучэнняў. Даследаваў уплыў спектральна-люмінесцэнтных уласцівасцяў пасіўных засавак на аснове раствораў складаных малекул на дынаміку генерацыі і параметры выпраменьвання монаімпульсных цвёрдацельных лазераў. Прапанаваў і абгрунтаваў эфектыўныя метады звужэння спектру і дыяграмы накіраванасці мона- і двухімпульсных цвёрдацельных лазераў для мэтаў аптычнай лакацыі, галаграфіі і двухэкспазіцыйнай галаграфічнай інтэрфераметрыі. Выявіў новыя эфекты фазавай мадуляцыі і самамадуляцыі выпраменьвання ў вадкакрысталічных фотатропных асяроддзях, прапанаваў і даследаваў новы клас кіраваных вадкакрысталічных пасіўных засавак для лазераў. Даследаваў ўласцівасці шматканальнай мадуляцыі лазернага выпраменьвання ў прасторава-інтэграваных ВК-структурах, перспектыўных для выкарыстання ў сістэмах аптычнай апрацоўкі, запісы і захоўвання інфармацыі.

Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 34 вынаходак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія СССР 1985 года за даследаванні фотарэфрактыўных і вадкіх крышталяў для сістэм аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 года за цыкл работ «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі»[1][2].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Оптические квантовые генераторы. Мн., 1975 (совм. с В. А. Пилиповичем).
  • Обращение волновых фронтов в нематиках, активированных красителями, в поле излучения импульсного рубинового лазера // Квантовая электроника. 1995. Т.22, № 8.

Зноскі