Анатоль Аляксандравіч Брусевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анатоль Брусевіч)
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Аляксандравіч Брусевіч
Брусевич Анатолий Александрович.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 верасня 1977(1977-09-28) (41 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт, літаратуразнавец
Гады творчасці: 1989 — cуч. час
Кірунак: лірыка
Жанр: вершы,
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:

Анатоль Аляксандравіч БРУСЕВІЧ (нар. 28 верасня 1977, Гродна) — беларускі паэт, перакладчык, даследчык гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў.

Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ (1999), у 2000 — магістратуру, у 2003 — аспірантуру пры кафедры польскай філалогіі ГрДУ. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815—1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 г. — на пасадзе дацэнта кафедры польскай філалогіі.

На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.

Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), манаграфіі «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Вершы перакладаліся на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пяткевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына. Мінск, 1995.
  • Петрушкевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах. Гродна, 2010
  • Петрушкевіч А. М. Дуэль дзвюх эстэтык: паэзія Анатоля Брусевіча // Творчество Адама Мицкевича и современная мировая культура: сборник научных работ / ГрДУ. — Гродно: Ламарк, 2010. — С. 288—294.
  • Петрушкевіч А. М. Апошні паэт Гародні // Верасень. — 2012. — № 1. — С. 184—191.
  • McMillin Arnold B. Writing in a cold climate : Belarusian literature from the 1970s to the present day. London : Maney, 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты апостраф-2017