Лейб Найдус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лейб Найдус
Leyb Naydus.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Лейб Найдус

Дата нараджэння:

6 лістапада 1890(1890-11-06)

Месца нараджэння:

Гродна

Дата смерці:

23.7.1918, Гродна

Месца смерці:

Гродна

Грамадзянства:

Расійская імперыя

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

аўтар, паэт, пісьменнік

Кірунак:

паэзія

Мова твораў:

ідыш

Дэбют:

1907 у газеце "Роман Кайтунг"

klesmer-musik.de/ergets_shtil.htm


Лейб На́йдус (6 лістапада 1890, Гродна23 ліпеня 1918, Гродна) — яўрэйскі паэт.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з інтэлігентнай яўрэйскай сям'і Ісака і Рахілі Найдусаў. Ведаў некалькі моў, пісаў на ідыш, па-беларуску, па-польску і па-руску. Дзяцінства правёў у Кусціне. Скончыўшы ў Гродна пачатковую школу, у 1891 паехаў навучацца ў камерцыйнае вучылішча ў Радаме. Адтуль перавёўся ў Беластоцкае рэальнае вучылішча. У 1905 яго выключылі за ўдзел у рэвалюцыйным руху і за сацыялістычныя погляды. Пасля навучаўся ў Каўнаскім вучылішчы, адкуль яго таксама і па той жа прычыне выключылі ў 1907. У 19081911 вучыўся ў Віленскай сярэдняй рэальнай школе.

Першы свой верш на рускай мове апублікаваў у часопісе "Полевое панно", на ідышы 1907 у варшаўскай газеце "Роман Цайтунг". У 1915 выйшаў першы яго зборнік "Лірыка". У сваіх вершах звяртаўся да яўрэйскай культуры. Найбольш значнымі творамі лічацца паэма "Зямля абуджаецца" (Di erd dervakht). Перакладаў з французскай і рускай моў на ідыш (у тым ліку Бадлера, Верлена, Растана, Мюсэ, Гейнэ, Гётэ, Шэлі, Пушкіна, Лермантава).

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Lirik (Лірыка), 1915
  • Dos buch fun poemes (Кніга вершаў)
  • Litwisze arabeskn (Літоўскія арабескі)
  • Rusishe dikhtung (Руская паэзія), Варшава 1926
  • Intime nigunim (Інтымныя напевы), Гродна 1918
  • Di flejt fun Pan (Жалейка Пана), 1918

Найдус быў пахаваны на Новых яўрэйскіх могілках. У 1960-х савецкія ўлады Гродна знеслі могілкі, знішчылі пахаванні, у тым ліку і магілу Найдуса з помнікам у выглядзе анёла. У 1963 на месцы могілак быў адчынены стадыён "Чырвонае знамя". Найдус быў пахаваны на Новых яўрэйскіх могілках. У 1960-х савецкія ўлады Гродна знеслі могілкі, знішчылі пахаванні, у тым ліку і магілу Найдуса з помнікам у выглядзе ангела. У 1963 на месцы могілак быў адчынены стадыён "Чырвонае знамя".

У 20022003 гг. гарадскія ўлады правялі глабальную рэканструкцыю стадыёна, падчас якой грунт з могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліц і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-я гады ў Варшаве быў створаны Камітэт і Фонд паэта. Іх намаганнямі ў Гродна яго імем названа вуліца, а ў 19271928 у Варшаве выдадзеныя пяць тамоў яго паэтычных твораў: "Кніга вершаў", "Лірыка", "Літоўскія арабескі", "Свет Парнаса", "Расійская паэзія".

У 1938 у зборніку "Lider" былі апублікаваныя вершы для дзяцей, у 1958 у Буэнас-Айрэсе выйшлі выбраныя творы. На беларускую мову частку твораў пераклаў Максім Танк.

Імем паэта названа яўрэйскае культурна-асветніцкае таварыства Гродна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]