Анатоль Свірыдавіч Шпакаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Свірыдавіч Шпакаў
Дата нараджэння 9 лістапада 1947(1947-11-09) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці аграном
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

Анатоль Свірыдавіч Шпакаў — расійскі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі Навук, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 лістапада 1947 года ў в. Усцінавічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1976-1978 гадах працаваў аграномам саўгаса «Калінінскі» Магілёўскай вобласці. У 1978—2000 гадах — аспірант, затым малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела палявой кормавытворчасці, намеснік загадчыка лабараторыі севазваротаў, загадчык аддзела палявой кормавытворчасці, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Усерасійскага НДІ кармоў імя В. Р. Вільямса. У 2000—2006 гадах — дырэктар ВНДІ кармоў, з 2006 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела палявой кормавытворчасці ВНДІ кармоў.

Навуковыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму: «Прадуктыўнасць і якасць кукурузы на сілас у залежнасці ад нормаў угнаенняў пры вырошчванні яе на эрадаванай дзярнова-падзолістай глебе ў Цэнтральным раёне Нечарназемнай зоны». У 1996 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму: «Навуковае абгрунтаванне стварэння інтэнсіўных кармавых севазваротаў на аснове комплекснай ацэнкі культур у Цэнтральным эканамічным раёне».

Пры яго садзейнічанні на базе ВНДІ кармоў арганізаваны сумесна з Расійскім цэнтрам кансультавання галіновы цэнтр па кормавытворчасці.

Шпакаў А. С. — адзін з вядучых вучоных у галіне кормавытворчасці і агульнага земляробства. Яго навуковая дзейнасць звязана з даследаваннем сістэм палявой кормавытворчасці, кармавых і палявых севазваротаў, тэхналогій. Ён распрацоўвае пытанні адаптыўнай інтэнсіфікацыі лугапашавай гаспадаркі і навуковыя асновы краявіднага раянавання кармавых культур па прыродных зонах. Вырашае праблемы біёлагізацыі і экалагізацыі кормавытворчасці і земляробства, рэсурса — энергазберажэння, захавання і ўзнаўлення глебавай урадлівасці.

Прапанаваў сістэму палявых культур і асноўныя параметры яе праектавання для Цэнтральнага эканамічнага рэгіёна Расіі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацоўваюцца новыя адаптыўныя, эканамічныя, высокаэфектыўныя сістэмы і тэхналогіі кормавытворчасці; ствараюцца і ўкараняюцца новыя сортакармовых культур; праводзіцца работа па стварэнню генафондаў кармавых раслін, метадаў іх фарміравання і ідэнтыфікацыі для вырашэння прыярытэтных задач селекцыі.

Доўгі час з’яўляўся членам бюро аддзялення раслінаводства, старшынёй секцыі палявой кормавытворчасці РАСХН, членам рэдкалегіі часопіса «Кормопроизводство».

Шпакавым А. С. апублікавана больш за 150 работ, з іх 10 манаграфій. Ім падрыхтавана 7 кандыдатаў навук, аказана арганізацыйная і навукова-метадычная дапамога ў падрыхтоўцы 5 доктарскіх дысертацый. З'яўляецца членам двух дысертацыйных саветаў у РГАУ ім. К. А. Ціміразева і ВНДІ кармоў ім. В.Р.Вильямса.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • доктор сельскагаспадарчых наук (1996).
  • член-карэспандэнт РАСХН (1996)
  • член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі Навук (2014).
  • Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (2007).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «В память 850-летия Москвы», граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі і РАСХН.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Концепция сохранения и повышения плодородия почвы на основе биологизации полевого кормопроизводства по природно-экономическим регионам России / в соавт./ -М.:1999.
  • Основные направления развития кормопроизводства Российской Федерации на период до 2010 года.-М.: 2001.
  • Адаптивное кормопроизводство: проблемы и решения- М.:2002.
  • Кормовые культуры в системах земледелия и севооборотах. -М.: 2004.
  • Агроландшафтно-экологическое районирование и адаптивная интенсификация кормопроизводства Центрального экономического района Российской Федерации.- М.:2005.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Романенко Г.А.и др. Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ.- М.:1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]