Корм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цюк сена

Кармы — прадукты расліннага і жывёльнага паходжання, а таксама мінеральныя рэчывы, якія выкарыстоўваюца для кармлення свойскіх і сельскагаспадарчых жывёл. Таксама яны складаюць кармавую базу для дзікіх жывёл.

Агульнасусветнае спажыванне кармоў складае 635 мільёнаў тон (на 2006 год), штогадовыя тэмпы росту складаюць каля 2 %.

Віды кармоў[правіць | правіць зыходнік]

  • Зялёныя кармы.
  • Грубыя кармы.
  • Сакаўныя кармы.
  • Зерневыя кармы.
  • Прадукты з кармавых адыходаў.
  • Жывёльныя кармы.
  • Прадукты з мінеральных кармоў.

Вытворчасць кармоў[правіць | правіць зыходнік]

Перавозка копы сена ў Танзаніі

Большасць кармоў для сельскагаспадарчых жывёл выпрацоўваюць з раслін, але некаторую частку вырабляюць з прадуктаў жывёльнага паходжання. У большасці сваёй гэта сена, сілас, салома, кармавыя карняплоды і бульба.

Кармы могуць як спэцыялізавана вырошчвацца, так і збірацца (выкошвацца на прыродных лугах). Нарыхтоўка кармоў — важны від работ у сельскай гаспадарцы. Чалавек пачаў займацца гэтым з моманту прыручэння хатніх жывёл: толькі ў вельмі рэдкіх выпадках жывёлы маглі паклапаціцца пра харчаванне сабе самі, альбо маглі здавольвацца рэшткамі са стала чалавека (кошка, сабака).

Часам у кармавых мэтах могуць выкарыстоўвацца адыходы сельскай гаспадаркі: жмых, салома, касцевая, перавая і рыбная мука. Выкарыстоўваюцца таксама розныя адходы прамысловай вытворчасці — мезга, барда, жом.

Пералік раслін, якія выкарыстоўваюцца ў кармавых мэтах, досыць шырокі і дасягае некалькіх дзясяткаў; ён моцна залежыць ад геаграфіі месца вырошчвання і віду жывёл, якім прызначаны ў ежу.

Атрутныя кармы[правіць | правіць зыходнік]

Самае вядомае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў кармах для жывёл, якое дрэнна ўплывае на здароўе чалавека — рактапамін[крыніца?]. Мае складаную структурную форму. Ужываецца для павелічэння масы выраблянага мяса — адкорму жывёл для продажу. У цяперашні час яго выкарыстанне з'яўляецца прадметам вострых міжнародных палітычных дыскусій.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]