Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў
Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў | |
---|---|
Дата смерці | 2 мая 2024 |
Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў (2 студзеня 1949, Куранец, Вілейскі раён — 2 мая 2024) — беларускі анколог, уролаг; доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1949 годзе ў мястэчку Куранец на Вілейшчыне.
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1972). Працоўную дзейнасць пачаў у Лагойскай раённай бальніцы. У 1975 годзе маладога хірурга запрасілі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. З 1984 і да апошніх дзён працаваў у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.
Навуковыя працы па ўдасканаленні дыягностыкі і распрацоўцы метадаў лячэння анкауралагічных хворых з выкарыстаннем агульнай гіпертэрміі, фотадынамічнай тэрапіі, агульнай магнітатэрапіі, лазератэрапіі. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, праз 10 гадоў стаў доктарам навук.
У 1990—2021 быў намеснікам дырэктара РНПЦ.
Анатоль Маўрычаў — аўтар больш за 300 навуковых прац, 4 манаграфій, 14 аўтарскіх пасведчанняў, падрыхтаваў 1 доктара і 7 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Памёр у 2024 годзе. Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).