Анатоль Шумчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Шумчанка
Дата нараджэння 21 студзеня 1976(1976-01-21) (44 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар

Анатоль Шумчанка (нарадзіўся 21 студзеня 1976[1][2], г. Мінск) — лідар прадпрымальнікаў, старшыня прадпрымальніцкага грамадскага аб'яднання «Перспектыва».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў ПТВ-222 гандлю, скончыў камерцыйны Міжнародны гуманітарна-эканамічны універсітэт.

У 22 гады быў прадаўцом на рынку «Дынама». Праз пэўны час сам стаў прадпрымальнікам.

На сённяшні час бізнэсу не мае, замаймаецца грамадскай дзейнасцю[2].

Сям'я: жана — Вольга, дачка — Ганна.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Узначальваў «Аб'яднаную раду прадпрымальнікаў»[3].

Гэтая арганізацыя была ўтварана ў верасні 2002 г. пасля масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў летам і восенню 2002 года, накіраваных супраць уціску з боку дзяржавы іх эканамічных правоў[4].

12 сакавіка 2003 года было зарэгістравана грамадскае аб'яднанне «Перспектыва», кіраўніком якой стаў А.Шумчанка.

17 лютага 2006 года аб'яднанне прайшло перарэгістрацыю[4].

У першыя гады сваёй грамадскай дзейнасці А.Шумчанка актыўна меў зносіны з апазіцыйнымі палітыкамі: ён разам з М. Статкевічам быў ініцыятарам стварэння аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая так і не ўзнікла. А «Перспектыва» ўваходзіла ў кааліцыю партый і арганізацый, якія ставілі мэтай ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз.

З цягам часу А.Шумчанка адышоў ад палітычных патрабаванняў, сканцэнтраваўся на праблемах прадпрымальнікаў. Так, ён адмовіўся ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў па выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі ў 2005 годзе[2].

Пераслед за грамадскую дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Падчас восеньскага пратэста 2003 супраць зносу кіёскаў і пазбаўлення прадпрымальнікаў крыніцы даходу, быў арганізаваны пікет каля адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, у выніку чаго А.Шумчанка быў арыштаваны на 5 сутак[5].

1 студзеня 2005 г. уступіла ў сілу Пагадненне паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь «Аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг»[4]

ІП павінны былі выплачваць падатак на даданую вартасць, які складаў 18 % ад цаны тавару.

1 сакавіка 2005 г. некалькі тысяч прадпрымальнікаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з патрабаваннем адмены падатку[2]. А. Шумчанка быў арыштаваны і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак па заканчэнні тэрміну на волю не выйшаў.

11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Мінска ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў збіцці сукамерніка падчас адбыцця адміністрацыйнага арышта. Абвінавачанне прад'яўлена па арт. 339 ч. 1 Крымінальнага кодэкса — хуліганства.

18 сакавіка 2005 г. Анатолю Шумчанку прад'яўлена абвінавачаньне па арт. 331 КК РБ — хуліганства[6].

Праваабаронцы палічылі яго крымінальную справу палітычна матываванай[7].

31 сакавіка 2005 г. А. Шумчанка быў вызвалены з Мінскага следчага ізалятара паводле пастановы Мінскай пракуратуры, якая спыніла крымінальную справу супраць яго з прычыны «малой значнасці злачынства»[8].

З 1 студзеня 2008 года ўступіў у дзеянне ўказ прэзідэнта № 760, паводле якога індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) былі пазбаўленыя права наймаць работнікаў не з ліку блізкіх сваякоў (ня больш за тры чалавекі). Гэты ўказ пакінуў без сродкаў да існавання вялікую колькасць людзей, якія займаліся ў сферы дробнага бізнэсу. Акрамя таго, ён закрануў і простых грамадзянаў[9].

Спробы прадпрымальніцкіх лідэраў наладзіць з уладамі перамовы вынікаў не далі, індывідуальныя прадпрымальнікі выйшлі на вуліцы[9].

У студзені 2008 года прайшлі буйныя вулічныя акцыі прадпрымальнікаў. Галоўнай з іх быў мітынг 10 студзеня 2008 года, калі прадпрымальнікі накіравалі дэлегацыю ў Адміністрацыю прэзідэнта і арганізавалі несанкцыянаванае шэсце да Дому ўрада.

Тады А. Шумчанка ў Адміністрацыі прэзідэнта сустракаўся з загадчыцай галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Інай Мядзведзевай[4].

Пасля вяртання А. Шумчанка з перамоў яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак.

Таксама вынікам гэтага мітынгу была «справа 14-ці»: 14 маладзёжных актывістаў А.Кім, М.Пашкевіч, М. Крываў, У. Сяргееў, А. Койпіш, Т. Цішкевіч, А.Стральцоў, А. Бондар, А.Дубскі, А.Чарнышоў, М. Субач, П. Вінаградаў, М. Дашук, А. Баразенка[10] былі асуджаныя да розных тэрмінаў абмежавання волі. Усе яны былі прызнаныя палітвязнямі[11].

27 чэрвеня 2013 г. ў Мінску каля 12 гадзін супрацоўнікі міліцыі затрымалі А.Шумчанку і журналістаў, якія накіроўваліся ў гандлёвы цэнтр «Паркінг», дзе страйкавалі прадпрымальнікі. А.Шумчанка разам з прадпрымальнікамі планаваў перадаць патрабаванні дробнага бізнесу ў Дэпартамент прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі. Праз 2 гадзіны журналісты былі адпушчаны, на А.Шумчанку — складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння — арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, і ў гэты ж дзень суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў яго на пяць сутак арышту[12].

За ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў каля будынка Міністэрства падаткаў і збораў, які прайшоў 14 сакавіка 2016 года у Мінску А. Шумчанка пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь (3 млн 150 тыс. рублёў)[13].

Зноскі

  1. Анатоль Шумчанка сустракае дзень народзінаў у турме
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Хотел стать президентом: пять фактов о предпринимательском лидере Анатолии Шумченко
  3. Хотел стать президентом: пять фактов о предпринимательском лидере Анатолии Шумченко
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Наша история
  5. Наша история
  6. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. ПЦ "Вясна ". — Менск, 2006 г. С.54
  7. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. ПЦ "Вясна ". — Менск, 2006 г. С.45-58
  8. Анатоль Шумчанка
  9. 9,0 9,1 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе
  10. Дело 14-ти: обвиняемые не признали себя виновными
  11. Ці зробяць палёгку для ІП?
  12. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі Правы чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2013
  13. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2016 Штрафы за мітынг прадпрымальнікаў
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.