Анаэробныя арганізмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анаэробы)

Анаэро́бныя аргані́змы, або анаэро́бы — арганізмы, здольныя існаваць і развівацца пры адсутнасці свабоднага кіслароду ў асяроддзі. Пашыраны ўсюды, дзе адбываецца распад арганічных рэчываў без доступу паветраглебе, вадзе, донных адкладах, кампоставых кучах, у ранах, у кішэчніку чалавека і жывёл і інш.)

Тэрмін «анаэробы» ўвёў Луі Пастэр, які адкрыў у 1861 годзе бактэрыі маслянакіслага браджэння.

Неабходную для жыццядзейнасці энергію анаэробныя арганізмы ў адрозненне ад аэробаў атрымліваюць за кошт акіслення арганічных, радзей мінеральных злучэнняў у бескіслародным асяроддзі.

Падзяляюцца на аблігатныя, або строгія, якія жывуць пры поўнай адсутнасці кіслароду, напрыклад, маслянакіслыя, хваробатворныя бактэрыі: палачкі слупняку, газавай гангрэны, некаторыя стрэптакокі), і факультатыўныя, або ўмоўныя, анаэробныя арганізмы, якія здольныя жыць і развівацца ў прысутнасці кіслароду і без яго, напрыклад, дражджавыя грыбкі, малочнакіслыя бактэрыі, палачкі брушного тыфу, інфузорыі, плоскія і круглыя чэрві.

Анаэробы ўяўляюць сабой вялікую групу арганізмаў, як мікра-, так і макраўзроўню:

Некаторыя анаэробныя арганізмы выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, побыце, напрыклад, бактэрыі спіртавога, малочнакіслага браджэння, дражджавыя грыбкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]