Перайсці да зместу

Ангрбода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангрбода
Пол жанчына[1]
Дзеці Фэнрыр[1], Ёрмунганд[1] і Хэль[2][3][…]
Ангрбода (на заднім плане) і яе дзеці: Ёрмунганд, Фэнрыр і Хэль. Эміль Доплер, 1905

Ангрбода або Ангербода (стар.-сканд.: Angrboða -- літаральна: тая, што прыносіць гора) — у германа-скандынаўскай міфалогіі волатка, якая нарадзіла з Локі трох дзяцей.

Паводле адных паданняў, Ангрбода жыла ў Жалезным лесе, згодна з іншымі (Мроі Гюльві) яна была з Ётунхэйма. З Локі ў яе нарадзіўся воўк Фэнрыр, змей Ёрмунганд і дзяўчынка Хэль. Таксама лічыцца маці чатырохвокага сабакі Гарма[4]. Калі Одзін даведаўся пра дзяцей Локі, ён адправіў Тора забраць іх у Асгард, каб асабіста вызначыць іхны лёс.

У далейшых апавяданнях Ангрбода не згадваецца.

У Старэйшай Эдзе адносна яе ёсць такія радкі:

Сядзела старая
ў жалезным лесе
і спарадзіла там
Фэнрыра род.

  1. а б в Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — 2002. — С. 34. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
  2. Геллия // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 281.
  3. Ганзен П. Г. Гель, в мифологии // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 281.
  4. Энциклопедия сверхъестественных существ / Кирилл Королев. — М.: Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005. — 717 с. — ISBN 5-699-10432-1
  • Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
  • Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.