Ёрмунганд
Выгляд
| Ёрмунганд | |
|---|---|
| | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Бацька | Локі[1] |
| Маці | Ангрбода[1] |
| Браты і сёстры | Хэль[1], Фэнрыр[1], Нарві[2], Валі[3] і Слейпнір[4] |
| У іншых культурах | Vritra[d] |

Ёрмунганд (['jœrmuŋgandr] — волатаў кій), таксама названы Мідгардсарм — марскі змей з скандынаўскай міфалогіі, сярэдні сын Локі і волаткі Ангрбоды.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]
Паводле «Малодшай Эды», Одзін забраў у Локі траіх дзяцей — Фэнрыра, Хэль і Ёрмунганда, якога кінуў у акіян, што абмываў Мідгард. Змей вырас такім велізарным, што аперазаў усю Зямлю і ўчапіўся ў свой уласны хвост. За гэта Ёрмунганд атрымаў мянушку «Змея Мідгарда» ці «Сусветнага Змея». У Рагнарок (фінальнай бітве багоў) Ёрмунганд і Тор, будучы вечнымі праціўнікамі, забіваюць адзін аднаго.
Ёрмунганд у папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]- У гульні StarCraft адна са зграй зэргаў завецца Ёрмунганд (Jormungand Brood).
- У гульні Tomb Raider: Underworld амаль уся сюжэтная лінія прысвечана германа-скандынаўскай міфалогіі, дзе згадваецца Ёрмунганд і іншыя багі. У канцы гульні галоўная гераіня спрабуе супрацьстаяць уваскрашэнню Ёрмунганда з дапамогай молата Тора.
- З’яўляецца ў 2 сезоне серыяла «Рагнарок». У Лорыца разбалеўся жывот, яго павялі ў бальніцу і ў ходзе УГД вызначылі наяўнасць істужачнага чарвяка. Пасля вымання ім аказаўся Ёрмунганд, якога ён адпусціў у ваду, каб ён выканаў свой лёс.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эда. Песні пра багоў Архівавана 22 кастрычніка 2022. / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Песні пра герояў(недаступная спасылка) / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
- Эда Сноры Стурлусана Архівавана 3 кастрычніка 2021. / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Забытыя песні Архівавана 24 сакавіка 2025. / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.
- 1 2 3 4 Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — Cassell & Co, 2002. — С. 34, 237, 252. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
- ↑ Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — Cassell & Co, 2002. — С. 237, 261. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
- ↑ Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — Cassell & Co, 2002. — С. 237. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
- ↑ Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — Cassell & Co, 2002. — С. 238. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5