Андалузскі сабака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андалузскі сабакаM:
Un chien andalou
Жанр эксперыментальны фільм[d] і нямое кіно[1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 16 хв.
Краіна
Мова французская мова
Год 6 чэрвеня 1929 і 1929
IMDb tt0020530

«Андалузскі сабака» (фр.: Un chien andalou) — 16-хвілінны сюррэалістычны нямы фільм іспанскага рэжысёра Луіса Буньюэля і іспанскага мастака Сальвадора Далі. Першапачаткова быў выпушчаны да абмежаванага паказу ў Парыжы ў 1929 годзе, але, зрабіўшыся папулярным, заставаўся ў пракаце восем месяцаў. З’яўляецца адным з найбольш вядомых сюррэалістычных фільмаў «авангарду» 1920-х.[2]

У фільме адсутнічае сюжэт. Храналогія фільма разрозненая: пераход ад першай сцэны фр. Il etait une fois (бел. «Калісьці») да другой сцэны «Праз восем год» адбываецца без змены абстаноўкі і персанажаў. Па сутнасці, кінематаграфічнае апавяданне Буньюэля падпарадкоўваецца законам «логікі» сноў, у якіх глядзельныя выявы мяняюцца, не падпарадкоўваючыся рацыянальнай логіцы і храналагічнай паслядоўнасці, таму кінакрытыкі, што аналізуюць фільм, часта карыстаюцца тэрмінамі папулярнай у тыя гады тэорыі сноў Фрэйда.[3]

Фактычна абвяргаючы розныя інтэрпрэтацыі фільма, Буньюэль у сваіх успамінах адзначаў, што адзіным правілам, якім яны з Далі карысталіся пры напісанні сцэнарыя, была забарона на «любыя ідэі або вобразы, якія маглі б мець рацыянальнае тлумачэнне».[4] Акрамя таго, ён сцвярджаў, што «ў фільме няма нічога, каб нешта сімвалізавала. Адзіным метадам даследавання сімвалаў, магчыма, з’яўляецца псіхааналіз».[5]

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 мая 2019.
  2. Un Chien Andalou. Праверана 12 кастрычніка 2010.
  3. Luis Bunuel: Impossibility and Illusion(англ.) 
  4. Buñuel., Luis (1983). My Last Sigh. New York: Knopf. ISBN 0-394-52854-9. (англ.) 
  5. Sitney., P. Adams (1974). Visionary Film: The American Avant-Garde. New York: Oxford University Press. (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]