Луіс Буньюэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луіс Буньюэль
Luis Buñuel
Luis Buñuel.JPG
Імя пры нараджэнні: Луіс Буньюэль Партолес (ісп.: Luis Buñuel Portolés)
Дата нараджэння: 22 лютага 1900(1900-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства: Сцяг Іспаніі ІспаніяFlag of the Second Spanish Republic.svg Іспанская рэспубліка, Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Мексікі Мексіка
Бацька: Leonardo Buñuel González[d]
Жонка: Jeanne Rucar[d]
Дзеці: Хуан Луіс Бунюэль[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мантажор, пісьменнік, кампазітар, паэт, кінапрадзюсар
Кар'ера: 19281977
Кірунак: сюррэалізм
Узнагароды: «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (1961)
IMDb: ID 0000320
Commons-logo.svg Луіс Буньюэль на ВікіСховішчы

Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[5] (ісп.: Luis Buñuel, 22 лютага 1900, Каланда, Теруэль, Арагон, Іспанія — 29 ліпеня 1983, Мехіка, Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.

У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.

У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.

У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.

Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).

Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.

Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118517465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Luis Buñuel
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118517465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Варыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339.